“Беларусам я пажадаю, каб мы маглі нарэшце пражываць жыццё ў сваю асалоду”
Свабодны спартовец Іван Ганін распавёў пра тое, што чакае ад 2023 года:
Спадзяюся, што вайна скончыцца і ўсе адказныя за гэта панясуць пакаранне, і не для помсты ці нечага яшчэ, а каб гэта быў гучны прэцэдэнт на будучыню. Спадзяюся, што наша грамадства і наша дзяржава пачнуць адраджацца і ўсе палітзняволеныя выйдуць, і мы пачнём ствараць нашу новую Беларусь. Думаю, гэта здарыцца ці ў новым годзе, ці ў наступным пасля яго, 2024-м. Тут граюць ролю шмат розных фактараў, аднак вялікія шансы, што ўсё гэта адбудзецца ўжо ў 2023-м.
Таксама спадзяюся, што ўсе рэпрэсаваныя беларускія спартоўцы вернуцца дадому, пачнуць трэніравацца і паказваць добры вынік, што беларускі спорт перазапусціцца і падзеі навокал будуць спрыяць яго вялікаму росту. Хачу, каб беларускі спорт быў цікавы вялікай колькасці беларускіх заўзятараў, каб стадыёны былі поўныя. А для гэтага трэба перазапусціць усю сістэму.
Крыніца: “Наша Ніва”
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Свабодны спартовец Іван Ганін распавёў пра тое, што чакае ад 2023 года:
Крыніца: “Наша Ніва”
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд