Дарагія сябры, заўтра святая Нядзелька і памяць апостала і евангеліста Лукі!
І як раз так супала, што на нашых Біблійных чытаннях мы дайшлі да апошняга ўрыўка з eвангелля паводле Лукі.
Таму заўтра на Літургіі прагучыць вось гатае апошняе зачала з евангелля паводле Лукі, а на сябрыне мы разам яго абмяркуем.
Атрымаецца вось такое сумеснае агульнапарафіяльнае Біблійнае чытанне.
Тым і ўшануем апостала Луку!
Калі ласка, не спазняйцеся на Літургію – 10.30!!!
Сёння аб 11.00 запрашаем усіх на Ефрасінеўскія могілкі на талаку па прыбіранню беларускіх пахаванняў!
А 18.00 – Вячэрня.
Да сустрэчы на працы і на малітве! Як калісьці разумныя людзі казалі: ora et labora!