Усталяванне памятнай шыльды на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра ЛукашэвічаТ…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Усталяванне памятнай шыльды на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра Лукашэвіча

Трэцяга кастрычніка (субота) у 10:00 нашая грамада з дапамогай іншых беларусаў і беларусак Вільні будзе усталёўваць шыльду на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — сакратара Віленскай беларускай гімназіі.

На крыжы мы ўсталюем памятную шыльду, якую мы вырабілі за ўласныя сродкі.

Магілу знайшлі дзякуючы намаганням мовазнаўцы і гендарнага даследчыка Уладзіслава Гарбацкага. Старая шыльда моцна сцерлася: імя, прозвішча і іншыя надпісы на ёй ужо немагчыма было прачытаць.

Таксама паправім і пафарбуем крыж, пасля павяжам на крыжы стужку з колерамі нашага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцягу. Таксама праваслаўны святар Канстанцінопальскага патрыярхату Георгій Рой, настаяцель нашай віленскай капліцы святога Лявонція Карповіча, асвеціць месца пахавання Уладзіміра Лукашэвіча.

Сустракаемся на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках на Liepkalnio g. 19. Геалакацыя месца сустрэчы ў Google Maps.

Шчыра запрашаем!

Вы таксама можаце падтрымаць нашу дзейнасць ахвяраваннем.

Так вы дапаможаце нам працягваць сваю справу і клапаціцца пра пахаванні беларускіх дзеячаў на Свята-Ефрасіннеўскіх і іншых могілках.

Ахвяраванні неабавязковыя.

Банкаўскі перавод

IBAN: LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік: APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
Банк: „Swedbank”, AB
SWIFT-код: HABALT22
Прызначэнне плацяжу: Auka


Таксама можна ахвяраваць праз платформы:


Patreon — для бяспечных ахвяраванняў з Беларусі;
PayPal — толькі для ахвяраванняў з-за мяжы.