Вось і прайшла нашая талака на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні! Дзякуй усім, хто сёння далуч…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вось і прайшла нашая талака на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні!

Дзякуй усім, хто сёння далучыўся да нас і падтрымаў добрую справу — сваім часам, працай, інструментамі і цудоўным настроем!

Дзень выдаўся сонечным і прыемным. Разам мы паспелі прыбраць амаль усе пахаванні беларускіх дзеячаў і дзяячак, пра якія клапоціцца нашая грамада. Але крыху працы яшчэ засталося!

Як бачыце, мы былі не адны! Да нас далучыўся мілы малады коцік, які вельмі любіць гуляцца і не супраць чалавечай кампаніі. Ён нават «дапамагаў» нам прыбірацца на магіле беларускага віленскага святара і выдаўца Лукаша Голада. Дарэчы, заўтра спаўняецца 135 гадоў з дня яго нараджэння!

Таму, калі шукаеце сабе пухнатага сябра, можаце прыгледзецца да гэтага прыгажуна. Магчыма, ён якраз шукае новы дом!


А ўжо заўтра, 18 кастрычніка, а 10:30 запрашаем усіх на нядзельную літургію!

У гэты дзень мы таксама ўшануем памяць апостала і евангеліста Лукі, а яшчэ згадаем святара Лукаша Голада ў яго юбілей.

Наступная талака для тых, хто па нейкай прычыне не змог, плануем на 24 кастрычніка (субота) у 11:00!

Сустракаемся каля галоўнага ўваходу на
Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Liepkalnio g. 19
).


Калі сёння ў вас не атрымалася далучыцца, будзем рады бачыць вас наступнай суботай — літаральна за тыдзень да Дзядоў. Разам працягнем упарадкоўваць беларускія пахаванні, а таксама раскажам пра людзей, якія тут спачываюць. Будзе цікава і карысна! Асобны анонс апублікуем пазней.

А калі не атрымліваецца далучыцца асабіста, вы можаце падтрымаць нашую справу невялікім ахвяраваннем.

Так вы дапаможаце нашай віленскай праваслаўнай грамадзе Канстанцінопальскага патрыярхата і валанцёрскаму клопату пра беларускія пахаванні на Свята-Ефрасіннеўскіх ды іншых могілках Вільні.

Рэквізіты для ахвяраванняў:
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
IBAN:
LT667300010191071990
Банк:
„Swedbank”, AB
SWIFT:
HABALT22
Прызначэнне плацяжу:
Auka


Іншыя спосабы падтрымаць нас:
Patreon — для бяспечных ахвяраванняў з Беларусі.
PayPal — для ахвяраванняў з-за мяжы.

Дзякуй усім за падтрымку! Разам мы захоўваем беларускую памяць у Вільні.