Партыя Народная Грамада

Канал партыі Мікалая Статкевіча

Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Вызвалены палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут пасля 1860 дзён у зняволенні

Партыя Народная Грамада

Вызвалены палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут 28 красавіка на беларуска-польскай мяжы беларускі бок перадаў «трох палякаў і двух малдаван». Пра гэта паведаміў у сацсетцы X пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл. Сярод вызваленых — Андрэй Пачобут, які правёў у зняволенні 1860 дзён. Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі. 8 лютага […]

Былы сябра Народнай Грамады абмяркоўвае маральныя праблемы і даносніцтва ў палітычных колах

Партыя Народная Грамада

НАРМАЛІЗАЦЫЯ ПОДЛАСЦІ.Нядаўна да мяне зноў звярнуўся былы сябра Народнай Грамады, які зараз знаходзіцца за межамі нашай краіны яшчэ з адным пытаннем: “Мікалай Віктаравіч, я і мае сябры ўдзячныя за Вашы грунтоўныя і цікавыя адказы на нашыя папярэднія пытанні. Але зараз мы абмяркоўвалі пытанне, звязанае з маральнымі рэчамі. Неразуменне выклікаюць некаторыя матэрыялы, што з’яўляюцца на пэўных […]

40-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы і небяспека чужой ядзернай зброі ў Беларусі

Партыя Народная Грамада

Сёння 40-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы, якая сталася для беларусаў нацыянальнай трагедыяй. Масква тады актыўна гулялася з “мірным атамам”. Абы-які патэнцыйна небяспечны праект, абы-як пабудаваная каля нашых межаў атамная станцыя, абы-якая яе эксплуатацыя – усё гэта прывяло да ядзернай катастрофы, да многіх тысячаў смерцяў ад хваробаў, звязаных з радыёактыўным апраменьваннем. Радыеактыўнымі рэчывамі была забруджана чвэрць тэрыторыі […]

40 гадоў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Беларусь працягвае адчуваць яе наступствы

Партыя Народная Грамада

40 гадоў таму здарылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Гэтая трагедыя назаўсёды змяніла лёсы мільёнаў людзей. Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны: значная частка тэрыторыі была забруджана радыяцыяй, з’явіліся зоны, дзе нельга бяспечна жыць, весці гаспадарку. Наступствы адчуваюцца і дагэтуль. Але замест клопату пра людзей і захавання памяці ўлады гадамі імкнуцца сцерці тэму Чарнобыля з грамадскай […]

Яўген Вільскі про майбутню боротьбу за Білорусь та виклики білоруської еміграції

Партыя Народная Грамада

Яўген Вільскі, першы намеснік старшыні партыі “Народная Грамада” для выдання “Аргумент” (Украіна)https://argumentua.com/stati/eroziya-mandatu-doviri-ta-viklik-dobrovoltsiv-evgen-vilskii-pro-zalashtunki-biloruskoi-emigrat — Чи можна сказати, що справжня боротьба за майбутню Білорусь уже почалася, чи ми лише на стадії підготовки? — Повною мірою ця боротьба ще не розгорнулася. Зараз багато хто зосереджений на поточному виживанні, збереженні структур чи міжнародному піарі. Справжня, жорстка політична конкуренція за […]

Жыхары Мінска і заходніх абласцей пераязджаюць на Захад, у Мінску ідзе маштабнае будаўніцтва

Партыя Народная Грамада

Беларусь перамяшчаецца. Жыхары Мінска і заходніх абласных цэнтраў пераязджаюць самі, часта па палітычнымі прычынам, на Захад, ці адпраўляюць туды сваіх дзяцей. Замест іх прыязджаюць жыхары рэгіёнаў, шукаючы лепшай працы і большых заробкаў. У Расію цяпер едуць меньш – вайна. У невялікія гарады, тым болей, вёскі не пераязджае амаль ніхто. Як я разумею, спроба замяніць іх […]

У Барселоне завяршыў працу форум левых сіл «Глабальная прагрэсіўная мабілізацыя»

Партыя Народная Грамада

У Барселоне завяршыў працу форум левых сіл “Глабальная прагрэсіўная мабілізацыя”Маштаб уразіў — і колькасці ўдзельнікаў, і па ўзроўні прадстаўніцтва. Тысячы людзей, сярод іх —прэзідэнты Бразіліі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, прэм’ер-міністр Іспаніі, іншыя дзеючыя і былыя кіраўнікі розных краін, лідары прафсаюзаў, партый і актывісты. Занадта шмат краін сучаснага свету вяртаюцца да аўтарытарызму, аддаляючыся ад дэмакратыі. Гэтаму трэба […]

У Барселоне пачаў працу форум левых сіл «Глабальная прагрэсіўная мабілізацыя»

Партыя Народная Грамада

У Барселоне (Іспанія) пачаў працу форум левых сіл «Глабальная прагрэсіўная мабілізацыя». У арганізацыі мерапрыемства прынялі ўдзел найбуйнейшыя сусветныя арганізацыі левых. Сацыялістычны Інтэрнацыянал, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў і Прагрэсіўны альянс упершыню здолелі дамовіцца і зрабіць спробу аб’яднання сіл. У сучасным палітычным сусветным хаосе гэта даўно наспелае рашэнне — перафарматавацца і правесці перазагрузку.Левыя сілы з Беларусі па запрашэнні […]

Пашпарт і турэмныя дакументы знайшлі ў СІЗА-1 у Мінску, забараняюць пакідаць краіну і наведваць казіно

Партыя Народная Грамада

Нарэшце атрымалася знайсці мой пашпарт. Чамусьці, ў Мінску – ў СІЗА-1. Разам з пашпартам знайшліся і мае турэмныя рэчы, сярод якіх – “судовы” прысуд і рашэнне “апеляцыйнай інстанцыі”. Цікавыя дакументы для будучых даследчыкаў ці следчых. Таксама ёсць рашэнне “суда”, якое забараняе мне пакідаць краіну і (які жах!) наведваць казіно.