
Павел Спірын — відэаблогер, аўтар грамадска-палітычных расследаванняў, юрыст і былы палітвязень, узяў удзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і прадставіў сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў маёй кнігі “І гэта ўсё ў табе”.
Палітычныя відэа Паўла набіралі сотні тысяч праглядаў.
Адна з найбольш вядомых яго прац – фільм «Грань», прысвечаны наступствам жорсткага наркатычнага заканадаўства ў Беларусі. У 2019 годзе беларускія ўлады ўнеслі фільм у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але крымінальны пераслед за яго пачаўся ўжо пасля актыўнага ўдзелу Спірына ў палітычнай кампаніі 2020 года.
Другім відэа, якое стала падставай для крымінальнай справы, быў ролік «Жуткая тайна генпрокурора Беларуси: карт-бланш на садизм».
Яго затрымалі ў верасні 2020 года і “прысудзілі”4 з паловай гады пазбаўлення волі, да якіх потым дадалі яшчэ год.
Павел быў вызвалены напрыканцы 2026 года. Ён выехаў у Літву, дзе аднавіў блогерскую і палітычную дзейнасць.