Сёння — гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі
Яму было ўсяго 31 год. Мастак, выпускнік Акадэміі мастацтваў, ён даваў урокі малявання дзецям і працаваў дырэктарам крамы. Ён, як і большасць беларусаў, быў супраць несправядлівасці, гвалту і фальсіфікацый рэжыму Лукашэнкі.
11 лістапада 2020 года ў мінскім двары на «Плошчы Перамен» людзі ў цывільным зразалі бел-чырвона-белыя стужкі. Раман убачыў гэта ў дваровым чаце, напісаў «Я выходжу» — і больш дадому не вярнуўся. На вачах у суседзяў яго жорстка збілі, зацягнулі ў мікрааўтобус і адвезлі ў РУУС. Праз некалькі гадзін ён трапіў у бальніцу з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай. 12 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка памёр у бальніцы.
Улады спрабавалі перакласці віну на самога Рамана, сцвярджаючы, што ён быў п’яны. Але медыцынскія дакументы даказалі: у яго крыві не было алкаголю. Урачы, якія распавялі людзям праўду, таксама былі рэпрэсаваныя нелегітымнай уладай. Вінаватыя ў смерці Рамана так і не панеслі адказнасці. Крымінальную справу прыпынілі, не знайшоўшы тых, каго можна прыцягнуць.
Нелегітымны рэжым зрабіў ўсё, каб людзі забылі пра Рамана. Але яго словы «Я выходжу» сталі дэвізам для пратэсту. Бо эта выбар чалавека, які не мог маўчаць. І праз шэсць гадоў памяць пра Рамана жыве: ля яго фота каля амбасады Беларусі ў Літве кожны вечар запальваецца зніч, а ў гадавіну яго смерці беларусы за мяжой выходзяць на акцыі памяці.
Жыве Беларусь Не забудзем!