Я ніколі не была апалітычнай. Мой актывізм пачаўся яшчэ ў

Партыя Народная Грамада ##Беларусь ##СМІ ##Часопісы #Беларусь #СМІ #Часопісы

Я ніколі не была апалітычнай. Мой актывізм пачаўся яшчэ ў падлеткавым узросце. У 2020 годзе я ўдзельнічала ў пратэстах, а пасля народнай паразы працягнула дзейнічаць.

Адным з напрамкаў стала дапамога палітычным зняволеным. Сярод тых, каму я дапамагала, была Аляксандра Пуліновіч, якой на момант затрымання было 16 гадоў. Яна праходзіць па справе “Чорных салаўёў” і дагэтуль застаецца ў зняволенні.

Важнае месца ў маім жыцці займала валанцёрства: дапамога прытулкам для жывёл і людзям у складанай сітуацыі. У 2025 годзе я ўдзельнічала ў ініцыятыве Food Not Bombs (“Ежа замест бомбаў”). У Беларусі рух прызналі экстрэмісцкім, таму нам даводзілася дзейнічаць асцярожна. Нягледзячы на рызыкі, людзі атрымлівалі дапамогу. Бо ежа – гэта права, а не прывілей!

Цяпер я дапамагаю былым палітычным зняволеным, з’яўляюся актывісткай праваабарончай арганізацыі “Наш Дом” і вывучаю права ва ўніверсітэце. У будучыні хачу працаваць у гуманітарнай сферы і займацца абаронай правоў чалавека.

Ганна Севярынец