Памяць — гэта тое, што рэжым не можа забраць
Кожны дзень у Вільні, ля мемарыяла каля пасольства Беларусі беларусы запальваюць свечкі. Маленькія агеньчыкі — як ціхія словы памяці пра тых, каго ўжо няма.
Мы памятаем тых, хто знік без вестак. Тых, хто загінуў на вайне. Тых, хто не перажыў катаванняў у турме. Тых, каго забілі на пратэстах за адно жаданне — жыць свабодна.
Гэтыя знічы — не толькі сімвал нашага агульнага болю і страты. Кожны агеньчык — наша нязгода. Мы не дазволім забыцца на людзей, якія загінулі за тое, што былі супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі.
Памяць — гэта наш супраціў. Пакуль мы памятаем, рэжым не перамог