ЧАЛАВЕК, ЯКІ ЎЗНЯЎ СЦЯГ Андрусь Асмалоўскі, былы палітвязень, у 1995

Партыя Народная Грамада ##Беларусь ##СМІ ##Часопісы #Беларусь #СМІ #Часопісы
ЧАЛАВЕК, ЯКІ ЎЗНЯЎ СЦЯГ

Андрусь Асмалоўскі, былы палітвязень, у 1995 годзе – сябра БЗВ, зараз – сябра БНФ, узяў удзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і са мной як аўтарам кнігі “І гэта ўсё ў табе”, ды прадставіў сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў кнігі.

Упершыню пра яго многія ў Беларусі даведаліся 25 сакавіка 2017 года, калі падчас разгону акцыі супраць дэкрэта аб падатках з беспрацоўных Андрэй са словамі: “Уздымаем наш сцяг назад!” узняў нацыянальны сцяг, які тапталі “сілавікі”.

Быў арыштаваны ў 2022 годзе і прысуджаны да трох гадоў зняволення. Вызвалены ў красавіку 2025 года. У зняволенні, па сведчанні іншых палітвязняў, паводзіў сябе годна.