Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

А гэтым разам мы будзем размаўляць пра глыбокую навуковую тэму генэтыкі, бо нашым госцем будзе біёла…

А гэтым разам мы будзем размаўляць пра глыбокую навуковую тэму генэтыкі, бо нашым госцем будзе біёлаг Аляксей ШПАК. Для ўдзелу ў занятках дашліце запыт у паведамленні суполкі альбо пракаментуйце гэты допіс. Вам будзе дасланая спасылка на канферэнцыю (патрэбны акаунт у google.com).

#граматыкаЯшчэ адна складаная тэма, у якой многія блытаюцца.У гароху ці гаросе? Канчаткі назоўнікаў …

#граматыка Яшчэ адна складаная тэма, у якой многія блытаюцца. У гароху ці гаросе? Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў месным склоне. Канчаткі асабовых назоўнікаў: Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны маюць канчатак –е: брат – пры браце, плытагон – пры плытагоне, Сцяпан – пры Сцяпане, Арцём – пры Арцёме (выключэнне складаюць словы дзед і прадзед, у якіх дапускаюцца […]

#мовананованабелсацеШто сталася з беларускім пратэстам? Дзе тое дно, якога не змогуць прабіць улады …

#мовананованабелсаце Што сталася з беларускім пратэстам? Дзе тое дно, якога не змогуць прабіць улады Беларусі? Чым беларускія паэты 1930-х блізкія нам сёння і чаму знаёмства з паэзіяй варта пачынаць з іхных твораў? А таксама як тэхнічна выглядаў пераход з расейскай на беларускую мову? Распавядае настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец. https://blstv.eu/programs/ganna-sevyarynets-belaruski-pratest-nabyu-neperamozhnyya-rysy/ Ганна Севярынец: Беларускі пратэст набыў […]

У гэты чацвер класіка. Гаворым.Вас чакае 2 часткі:1⃣ Працуем з працяжнікам і двукроп’ем. Тэо…

У гэты чацвер класіка. Гаворым. Вас чакае 2 часткі:1⃣ Працуем з працяжнікам і двукроп’ем. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 2⃣ Расказваем гісторыі. Слухаем гісторыі. Выдумляем гісторыі. Вечар лямпавых гісторый. (20:05-21:00 арыенціровачна) Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.

Як называюцца вуліцы, на якіх мы жывём, працуем, сустракаемся з сябрамі? Як гэтыя вуліцы называліся …

Як называюцца вуліцы, на якіх мы жывём, працуем, сустракаемся з сябрамі? Як гэтыя вуліцы называліся раней? Пагутарым пра назвы беларускіх вуліц і пра тое, як яны фармуюць нашую свядомасць, з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам. Перад сустрэчай раім задаць сабе пытанні: на якой вуліцы я жыву і чаму яна так называецца А яшчэ на тыдні нашы курсы […]

Запрашаем на заняткі. Наш госць — чароўная Наста Кудасава, лаўрэатка прэміі Стральцова. На занятках…

Запрашаем на заняткі. Наш госць — чароўная Наста Кудасава, лаўрэатка прэміі Стральцова. На занятках вас чакаюць цудоўныя вершы Насты, цікавыя размовы і аповеды пра радзіму паэткі – Рагачоўшчыну. І, канешне, у другой частцы – граматыка. Стаўце плюс у каментарах, каб мы даслалі запрашэнне для ўдзелу.

#мовананованабелсацеУ новым выпуску “Мова Нанова на Белсаце” Зміцер Дашкевіч расказаў пра набалелае …

#мовананованабелсаце У новым выпуску “Мова Нанова на Белсаце” Зміцер Дашкевіч расказаў пра набалелае – пра тое, як увосень у кабак на касцях у Курапатах паехалі людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі, і нават спраўлялі вяселле з бчб-тортам. Што ж, цяжкасці пераходнага перыяду — у руках ужо правільны сцяг, а ў галаве яшчэ каша. https://www.youtube.com/watch?v=R61YtpPcugY&feature=emb_logo Удзельнікі пратэстаў наламалі […]

Сябры, у гэты раз мы не будзем шматслоўнымі, бо госцем і тэмай сказана ўсё! Толькі дададзім адно: мы…

Сябры, у гэты раз мы не будзем шматслоўнымі, бо госцем і тэмай сказана ўсё! Толькі дададзім адно: мы даўно марылі ды чакалі сустрэчы з СЯРГЕЕМ ХАРЭЎСКІМ. І вось нарэшце! Серада, 17 сакавіка, 19.00! Далучайцеся самі, са сваімі роднымі ды сябрамі! Пакідайце “+” у каментарах, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!

#заданніUPD. 1 паўночна-ўсходні дыялект; 2. паўднёва-заходні дыялект (палескія гаворкі)Праверым, як …

#заданні UPD. 1 паўночна-ўсходні дыялект; 2. паўднёва-заходні дыялект (палескія гаворкі) Праверым, як уважліва вы чыталі сённяшні пост пра беларускія дыялекты. Заданне наступнае: прачытаць тэксцікі ніжэй і ў каментарах напісаць, да якога дыялекту яны адносяцца: 1. “Ціпе́рь жысь намно́га лу́ччы, чым была́ ра́ньшы. Січа́с усё ёсь: і ра́дзівы, і лісапе́ты, і мытацы́клы, і пла́цці ра́зныйі мо́дныйі. […]

#тэорыямовы Вучымся адрозніваць беларускія дыялекты У беларускай мове вылучаюцца два вялікія дыялект…

#тэорыямовы Вучымся адрозніваць беларускія дыялекты У беларускай мове вылучаюцца два вялікія дыялектныя масівы: паўночна-ўсходні (віцебскія, магілёўскія, полацкія гаворкі), паўднёва-заходні (гродзенскія, слуцкія, мазырскія гаворкі), да якога таксама часта адносяць палескія гаворкі (паўднёвы захад Брэсцкай вобласці). Паміж гэтымі двума дыялектнымі масівамі знаходзіцца зона сярэднебеларускіх гаворак. Паўночна-ўсходні дыялект 1.   Дысімілятыўнае аканне і яканне (калі а (я) пад націскам, дык у ненаціскным складзе будзе любы іншы […]