Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

Гэтым разам да нас завітае вядомы многім з дзяцінства Маляваныч – акцёр Аляксандр ЖДАНОВІЧ. Далучайц…

Гэтым разам да нас завітае вядомы многім з дзяцінства Маляваныч – акцёр Аляксандр ЖДАНОВІЧ. Далучайцеся да нашых анлайн-заняткаў. Каб атрымаць спасылку на відэаканферэнцыю, пакінце які-небудзь каментар пад гэтым пастом. Для ўдзелу патрэбны акаунт у google.com (напрыклад, паштовая скрыня на gmail.com).

У вас ёсць маленькія дзеці, унукі, пляменнікі ці вы самі любіце глядзець мульцікі? Нашыя сябры са ст…

У вас ёсць маленькія дзеці, унукі, пляменнікі ці вы самі любіце глядзець мульцікі? Нашыя сябры са студыі Gavarun.by пераклалі 13 серый мульціка “Рабакар Полі. Дарожная бяспека”. І забава, і карысць, і на роднай мове! https://www.youtube.com/watch?v=x-BotPr_A-A&list=PL0a2B0K64R4k6q7EgnTeAhUpNOR6kgjJ9 Рабакар Полі. Дарожная бяспека (Traffic safety with Poli) па-беларуску – Серыі 1-13 Дапамагчы выхаду новых серый можна тут: https://gavarun.by/p/support13 серый […]

#цікавінкіСа Святам!Дваццаць пятага сакавіка —Годны дзеньБеларускай дзяржавы.Веснаплынных вятроў тал…

#цікавінкі Са Святам! Дваццаць пятага сакавіка —Годны дзеньБеларускай дзяржавы.Веснаплынных вятроў талакаПыл з кароны атрэсла іржавы.Шматавалі нас досыць арлыІ з адной, і з дзвюма галавамі.Мы не з нейкай бязроднай імглы,Нас вякі як сваіхГадавалі.Мы — ратаі святла,Крывічы,Верхачы неўміруючай Пагоні.Маладзік сакалом на плячы,Гартны меч у цвярдое далоні.Лучыць нашыя мары ракаБел-чырвона-белага сцяга.Дваццаць пятага сакавіка —Наша свята,ПарольІ прысяга! Рыгор Барадулін

#цікавінкіГісторыя БНР за 7 хвілінаў!Беларусі магло б не быць, калі раніцай 25 сакавіка не была абве…

#цікавінкі Гісторыя БНР за 7 хвілінаў! Беларусі магло б не быць, калі раніцай 25 сакавіка не была абвешчаная БНР. Расейскі сацыялісты карыстаюцца сітуацыяй і робяць Кастрычніцкую рэвалюцыю са згоды і пры падтрыманні немцаў. Гледзячы на суседзяў, і беларусы вырашаюць скарыстацца момантам і здзейсніць, падавалася б, фантастычную мару пра сваю краіну Пры канцы 1917-га года ў […]

Сябры! У каго ёсць магчымасць – просім трошку падтрымаць “Мову Нанова” праз АРІП.Курсы працягваюць д…

Сябры! У каго ёсць магчымасць – просім трошку падтрымаць “Мову Нанова” праз АРІП. Курсы працягваюць дзейнасць ужывую ў некаторых гарадах (у астатніх — анлайн), мы плоцім арэнду. Таксама ёсць выдаткі на юрыдычны адрас, аплату хостынга сайта (якім многія з вас карыстаюцца) і г.д. У сістэме АРІП трэба знайсці “Дабрачыннасць”, далей “Асветніцкія, культурна-досугавыя”, і далей “Мова […]

У гэты чацвер да нас завітае Уладзімір Арлоў! Пагаворым з ім пра мінулае і сучаснасць. Але перад гэ…

У гэты чацвер да нас завітае Уладзімір Арлоў! Пагаворым з ім пра мінулае і сучаснасць. Але перад гэтым традыцыйная моўная частка. Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.

​​#цікавінкіЦі бачылі вы калі-небудзь маркі БНР?Паразглядаць здымкі марак Беларускай Народнай Рэспуб…

​​#цікавінкі Ці бачылі вы калі-небудзь маркі БНР? Паразглядаць здымкі марак Беларускай Народнай Рэспублікі ў добрай якасці можна тут: https://www.movananova.by/zaniatki/zanyatki-204/cikavinki-marki-bnr.html

#мовананованабелсацеЯкія зёлкі падымаюць настрой? Чым адрозніваецца «пігулка» ад «таблеткі»? Якую та…

#мовананованабелсаце Якія зёлкі падымаюць настрой? Чым адрозніваецца «пігулка» ад «таблеткі»? Якую такую пушку можна купіць у аптэцы? Чаму Ганна перайшла на беларускую мову? Як рэагуюць кліенты на беларускамоўную аптэкарку? Як лепш казаць пра жанчыну: «аптэкар» ці «аптэкарка», «прэзідэнт» ці «прэзідэнтка»? Як самому пачаць гаварыць па-беларуску? Пра ўсё гэта – у гутарцы з Ганнаю Цубер. У […]

#цікавінкіНабліжаецца чарговая гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Ці ведаеце вы, як…

#цікавінкі Набліжаецца чарговая гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Ці ведаеце вы, якія месцы ў сталіцы звязаныя з гэтай падзеяй? Менскія адрасы БНР Купалаўскі тэатр Усё пачалося ад Усебеларускага з’езда ў снежні 1917 года ў будынку гарадскога тэатра, дзе сёння месціцца Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Янкі Купалы. Ад таго з’езда бярэ пачатак і Беларуская Народная […]