#заданні
UPD. 1 паўночна-ўсходні дыялект; 2. паўднёва-заходні дыялект (палескія гаворкі)
Праверым, як уважліва вы чыталі сённяшні пост пра беларускія дыялекты. Заданне наступнае: прачытаць тэксцікі ніжэй і ў каментарах напісаць, да якога дыялекту яны адносяцца:
1. “Ціпе́рь жысь намно́га лу́ччы, чым была́ ра́ньшы. Січа́с усё ёсь: і ра́дзівы, і лісапе́ты, і мытацы́клы, і пла́цці ра́зныйі мо́дныйі. Пыглядзіш друге́й рас на ціпе́рішнійу мыладзо́ш і ду́мыйіш: “Вам ні прішло́ся наць усё тойа, што піріцірпе́лі калі-та мы”.
2. “Йа в во́сім рік пошла́ в шко́лу. Пыса́лы мы карандаше́мы, а пото́м уже́ ру́чкамы. Пома́жешь чэрні́лом ру́кі, а вучы́тел йак поба́чіть, йак начнэ́ по
руці́ лупы́ты!”
Мова Нанова
#тэорыямовы
Вучымся адрозніваць беларускія дыялекты
У беларускай мове вылучаюцца два вялікія дыялектныя масівы: паўночна-ўсходні (віцебскія, магілёўскія, полацкія гаворкі), паўднёва-заходні (гродзенскія, слуцкія, мазырскія гаворкі), да якога таксама часта…