Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Чыжоўка падтрымлівае Мікалая Шэметава і Вольгу Залатар — шматдзетных бацькоў за кратамі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Чыжоўка падтрымлівае Мікалая Шэметава і Вольгу Залатар. Мікалай арыштаваны год таму, 21 студзеня 2020г і асуджаны на два гады зняволення. Вольга за кратамі з 18 сакавіка, ёй прысудзілі 4 гады калоніі. Мікалай і Вольга маюць шмат агульнага. Абодва яны – шматдзетныя бацькі, у Мікалая чацвёра дзяцей, у Вольгі – пяць. Абодвух затрымалі, калі яны везлі […]

Чыжоўка падтрымлівае Анатоля Каханчыка, арыштаванага за фарбаванне хаты ў бчб

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Чыжоўка падтрымлівае Анатоля Каханчыка. Гэты мужны чалавек арыштаваны на 25 дзён за тое, што пафарбаваў сваю хату ў бчб. Па інфармацыі праваабаронцаў, за кратамі спадар Анатоль трымае сухую галадоўку.

Пяцісоты дзень пратэстаў: Чыжоўка сустракае знакавую дату салютам

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння – пяцісоты дзень з пачатку пратэстаў. Гэтыя 500 дзён падаравалі нам верных сяброў, мужнасць і ўпэўненасць у тым, што перамены непазбежныя. Чыжоўка сустракае знакавую дату салютам!

Чыжоўка падтрымлівае Марфу Рабкову, якая чытае «Гары Потара» ў СІЗА, і запрашае пісаць ёй лісты

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Чыжоўка падтрымлівае Марфу Рабкову. Марфа, палітзняволеная каардынатарка валанцёраў “Вясны”, напісала ў лісце, што чытае ў турме “Гары Потара”. Трымайся, Марфа, на волі чакаюць яшчэ шмат добрых кніг, а беларускаму Валандаморту засталося меньш часу, чым ён разлічвае. Напісаць Марфе можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Марыі Рабковай).

Чыжоўка падтрымлівае Вольгу Гарбунову, затрыманую за арганізацыю жаночых маршаў з 9 лістапада

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Чыжоўка падтрымлівае Вольгу Гарбунову.Вольга — былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.Яна за кратамі з 9 лістапада, нібыта за арганізацыю жаночых маршаў.Падтрымаць Вольгу лістамі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага.

Улёткі да новых санкцый з пухнатым персанажам і подпісам «Саня, гэта пясец»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

З нагоды новых санкцый публікуем улёткі з белым і пухнатым персанажам нашага відэа. Ён спяшаецца да нелегітымнага з падарункам. Саня, здаецца, гэта пясец!

Жыхары Чыжоўкі ўзгадваюць цытаты Уладзіміра Караткевіча ў дзень яго народзінаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Буслы, буслы, ляціце дарогай прамоюНа зарослыя пальмамі берагі,Раскажыце, што над вялікай ракоюЁсць народ, што ніколі не крыўдзіў другіх,Што бязмерным гонарам я ганаруся,І мацнее штодзённа мая любоў,Бо скупая зямля маёй БеларусіНе раджала рабоў і не мела рабоў. У дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча жыхары Чыжоўкі ўзгадваюць цытаты класіка, якія зараз актуальныя, як ніколі раней.