​​Губазікі хваляцца, што затрымалі чалавека, які пакінуў 43 тысячы “экстрэмісцкіх” каментароў; на яг…

​​Губазікі хваляцца, што затрымалі чалавека, які пакінуў 43 тысячы “экстрэмісцкіх” каментароў; на яго завялі 58 крымінальных спраў.

І вось нам цікава: у дзяцінстве хлопчык ці дзяўчынка марыць працаваць у міліцыі. Мабыць, шукаць забойцаў, наркагандляроў. Вызваляць закладнікаў. Разгадваць падказкі, якія пакінуў серыйны маньяк. Гераічна спыняць узброеных рабаўнікоў. Карацей кажучы, рабіць тое, што робяць крутыя хлопцы ды дзяўчаты ў фільмах.

А што на самой справе? Сядзіць “спецыяліст” на зарплаце, скрыніць каменты. Раздрукоўвае (бо як інакш скрын падшыць да справы?!). Вырашае, экстрэмісцкі камент, ці не, і наколькі. Стыкер з бчб-коцікам – гэта пікет ці не? Якая мянушка больш зняважлівая, “пацук” ці “галоўны пацук”? Кім быць больш непрыемна, звычайным пацуком ці галоўным? І ўсё падлічыць трэба. Аформіць каментар як уліку – гэта вам не напісаць яго! Здаецца, адзінае, што не любяць крутыя міліцыянты ў фільмах, – гэта рыхтаваць справаздачы, а тут атрымліваецца адна бясконцая справаздача.

Вядома ж, ёсць бонусы, якіх кіношныя героі не маюць: можна катаваць людзей. Можна на гадзіну адчуць сваю ўладу над бабуляй, ці дзяўчынай, ці інтэлігентам з дзвюма вышэйшымі адукацыямі, ці вядомым спартоўцам, спеваком… Але бонусы наўрад ці для тых, хто кожны дзень скрыніць каменты.

Вось вам і работа мары. А яшчэ пад раздрукаванымі скрыншотамі трэба пакінуць свой подпіс, а дзе той подпіс усплыве – хто ведае. Мо аднойчы каментатар будзе патрабаваць кампенсацыю ад дзяржавы. Ці ад міліцыянта, які фабрыкаваў яго справу. І запатрабуе, будзьце ўпэўненыя

Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!