​​19 снежня 2010 г адбылася Плошча-2010 – самы масавы на той момант выступ беларусаў супраць фальсіф…

​​19 снежня 2010 г адбылася Плошча-2010 – самы масавы на той момант выступ беларусаў супраць фальсіфікацыі выбараў і дыктатуры, а некаторыя выйшлі і за незалежнасць ад Крамля.

19 снежня 2022 г у Беларусь прылятае пуцін, а прапагандысты вішчаць, што з незалежнасцю ўсё добра, гарант усё яшчэ гарант. ВВХ прывёз свой нязменны туалетны чамадан, некалькіх міністраў і патрабаванні да гаранта. Мабыць, вайна ідзе настолькі па плану, што крамлёўскі пацук вымушаны высунуцца з бункера ў вялікі і страшны свет, дзе няма стамятровых сталоў для перамоў, гойсаюць варожыя шпіёны, і ўвогуле побач натаўскія HIMARSы.

Нічога добрага для нас пачвары не рыхтуюць. Але ж калі было інакш? Яны сустракаліся, абдымаліся, адзін карміў другога крывавымі грашыма, абодва размаўлялі пра адзінства народаў (а насамрэч дыктатур). Што ж. Зараз двум дыктатурам засталося толькі адзінства перад тварам вайны, якая жрэ гарады, жыцці, і вось ужо гатовая жэрці тых, хто яе распачаў.

А беларусы ў гэты дзень узгадвалі сапраўднае адзінства: адзінства снежня 2010 г, адзінства жніўня 2020 г. Нашым ворагам заўсёды была шматгадовая канструкцыя, якая часам здавалася непераможнай. Дзве дыктатуры замест адной супраць нас. Але сёння мы бачым унутры гэтай канструкцыі двух стомленых старых. Адзін цягае на працу дарослае дзіцё са шпіцам і ездзіць з візітамі ў кароўнікі , другі выкарыстоўвае чамадан замест унітаза.

Нашае жывое адзінства – гэта Беларусь, гэта мы. Іх адзінства зброі, крыві і турэмных кратаў ужо плавіцца ў полымі вайны.

Беларусь будзе вольнай!
Жыве Беларусь!