Расейцы за “не вайне” саджаюць рэгулярна. Яно і зразумела – вайна для іх ператварылася ў нацыянальную ідэю. Але цікава, як незаўважна згінула адвечнае лукашэнкаўскае “чарка, шкварка, іншамарка і абы не было вайны”. Зараз шкваркі з іншамаркамі неяк забыліся, а улада існуе толькі пакуль працягваецца вайна. Бо разам з вайной скончыцца пуцін, а з ім і шалёныя грошы, і маральная падтрымка для братэрскай дыктатуры.
Некаторыя лічаць, што ў словах “не вайне” хаваецца жаданне вярнуцца ў пачатак 2022 г (ці 2014 г), забыць апошні год. Але гэта немагчыма. Мы сапраўды жадаем, каб вайна скончылася, але скончыцца яна можа толькі адным чынам: паразай дзвух дыктатур.
І кожны надпіс “не вайне”, нават маркерам на паперы, нагадвае пра гэту непазбежную паразу дыктатараў. Нагадвае нам і ім. Давайце ж нагадваць часцей!
Не вайне!
Жыве Беларусь!