Не было ані суда, ані прысуда. Абвінавачванні замяняюць, каб трымаць яго бясконца. Нават і сэнса ў закладніку няма, бо Віктар Бабарыка ўжо атрымаў прысуд. Але спыняць рэпрэсіі нельга, выпускаць нельга, а судзіць няма за што, нават па законах недазаконня.
Што цяжэй, быць за кратамі, ці ведаць, што лёс твайго роднага чалавека за кратамі залежыць ад тваіх слоў і дзеянняў? Быць закладнікам ці быць тым, хто чакае яго вызвалення? Дамовіцца з ворагам ці сказаць “ніякіх перамоў з тэрарыстамі”? Мабыць, менавіта так вырашылі Эдуард і Віктар, ніякіх перамоў.
Часам здаецца, што ўсе мы – таксама закладнікі. Закладнікі часу, абставін, дыктатуры. Але кожны чалавек мае выбар. Скарыцца ці змагацца. Не заўважаць тое, што адбываецца навокал, ці бачыць і запамінаць кожнае злачынства. Стаць часткай недазаконня, або не стаць. А заставацца годным чалавекам можна ўсюды, і ў палоне таксама.
Свабоду Эдуарду Бабарыку!
Свабоду Віктару Бабарыку!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!