​​”Усё будзе добра, інакш быць і не можа!” – перадае з-за кратаў Ягор Лебядок.Насамрэч, зараз цікавы…

​​“Усё будзе добра, інакш быць і не можа!” – перадае з-за кратаў Ягор Лебядок.

Насамрэч, зараз цікавыя часы для ваенных экспертаў. Цікава было б паслухаць прагноз Ягора, як скончыцца вайна. Дакладней – калі, як – зразумела ўжо. Не хапае яго аналітыкі сярод бясконцых навін і блогаў.

Шмат каго з іх не хапае. Не хапае энэргічных Машы і Сяргея побач са Святланай. Не хапае Ігара Лосіка і Яўгена Юшкевіча ў твітары. Адукацыйных тэкстаў ад Міколы Дзядка і Эдуарда Пальчыса не хапае. Не хапае Статкевіча, Севярынца. Кожнаму беларусу не хапае сяброў ці родных, бо ўсіх нас так ці інакш зачапілі рэпрэсіі.

Як бы не было балюча нам, ім цяжэй, мы ведаем гэта. Але часам прыходзяць навіны адтуль, ці лісты. Вось Марыя Калеснікава ўсміхаецца ў турэмнай палаце. Андрэй Скурко перадае верш для сына (і тысяч іншых дзетак), а Павел Севярынец – малюнак з выявай якой-небудзь беларускай царквы. Безліч разоў яны дасылалі словы падтрымкі тым, хто на волі.

У Ягора Лебядка няма зараз магчымасці напісаць грунтоўны тэкст з аналізам таго, што адбывецца. Мо нават трэба эканоміць аркушы паперы, хто ведае. Але галоўны тэзіс ён нам усім перадаў. Трымаемся, сябры. Усё будзе добра, інакш быць і не можа!

Свабоду Ягору Лебядку!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!