Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Убогія яслі як знак надзеі і міласэрнасці ў нараджэнні Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 27. Убогія яслі як знак надзеі для ўбогіх Дзіця спавітае, якое ляжыць у яслях, з’яўляецца знакам прыходу ў свет Збаўцы. Калядка звяртае нашу ўвагу на гэтыя яслі як на знак прыходу Бога да чалавека: У яслях ляжыць, хто ж паспяшыць Спяваць Маленькаму: Ісусу Хрысту, Богу існаму Нованароджанаму? Хто ж гэты «Бог існы» — праўдзівы […]

Шляхта Ашмянскага павета ахвяравала дамініканцам, францысканцам і бернардынцам у 1649–1719 гг.

Грэка-католікі Беларусі #Царква

На якія манастыры ахвяравала шляхта ў Ашмянскім павеце паміж 1649 і 1719 гадамі Пра гэта ў апошнім нумары літоўскага часопіса Istorija піша Wioletta Zielecka-Mikołajczyk, якая прааналізавала 481 завяшчанне шляхты Ашмянскага павета. У большасці выпадкаў не было звестак пра ахвяраванні манастырам. Завяшчанні каталіцкім манастырам сустракаліся ў 24% выпадкаў, уніяцкім — у 9% (ахвяравалі ў асноўным манастырам, […]

Рэвалюцыйная сіла пяшчотнай любові ў нараджэнні Ісуса Хрыста па словах Лукавага Евангелля

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 26. Рэвалюцыйная сіла пяшчотнай любові “І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі…” (Лк. 2, 7) Пры больш глыбокім разуменні нас не можа не здзівіць, што ў такім кароткім і лаканічным апісанні Нараджэння Хрыстовага евангеліст Лука выразна згадвае той факт, што Прачыстая Дзева «спавіла і паклала ў яслі» Нованароджанае Дзіця. Аб […]

10 снежня 1948 г. ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якую падтрымлівае Царква

Грэка-католікі Беларусі #Царква

10 снежня 1948 г. Генеральнай Асамблеяй ААН пасля жахаў ІІ сусветнай вайны, дзе “ігнараванне і знявага да правоў чалавека прывялі да варварскіх дзеянняў, якія выклікаюць жах”, была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Царква прыняла яе з павагай, паколькі яна адлюстроўвае “аснову свабоды, справядлівасці і міру ў свеце” праз прызнанне ўнутранай каштоўнасці і роўных, неад’емных правоў […]

Нараджэнне Першароднага Ісуса і яго значэнне ў хрысціянскай тэалогіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 25. Нараджэнне і з’яўленне Першароднага ў нас і праз нас у свеце «І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе». (Лк. 2, 7) Перш за ўсё разгледзім паняцце «першародны», якім евангеліст Лука назваў Ісуса пры нараджэнні. Гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў Святым Пісанні ў розных […]

9 снежня католікі візантыйскага абраду святкуюць Зачацце Найсвятой Багародзіцы святой Ганнай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 9 снежня католікі візантыйскага абраду святкуюць Зачацце Найсвятой Багародзіцы святой Ганнай. Звесткі пра Зачацце Багародзіцы Царква чэрпае з апакрыфічнага Евангелля Якуба, напісанага ў ІІ ст. З гэтага апокрыфа даведваемся, што бацькі Багародзіцы – Якім і Ганна — доўгі час былі бяздзетнымі, што лічылася ганьбай сярод народа. Бо паводле пераканання кожны праведны чалавек павінен быў даць […]

У часы Паўла І грэка-каталіцкі святар Марцін Рэцкі адкрыта перайшоў на рымска-каталіцкі абрад

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 У часы царавання Паўла І (1796-1801) назіраўся цікавы працэс: самавольны пераход грэка-каталіцкіх святароў разам з парафіямі на лацінскі абрад. Рабілася гэта неафіцыйна, і ўніяцкае кіраўніцтва было вымушана шукаць такіх “лацінізатаў” і пазбаўляць іх парафій. Невядома, наколькі дбайна праводзіліся пошукі, бо некаторыя цэрквы з парафіямі так і засталіся касцёламі (Акалова, Завішына, Хатаевічы і інш.) Упершыню мне […]

У Венецыі прайшла экуменічная малітоўная сустрэча да 60-й гадавіны скасавання адлучэнняў 1054 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Венецыі прайшла экуменічная малітоўная сустрэча, прысвечаная 60-й гадавіне гістарычнага рашэння Паўла VI і Патрыярха Афінагора аб скасаванні ўзаемных адлучэнняў, якія падзялялі Каталіцкі Касцёл і Праваслаўную Царкву з 1054 года. Сумесная дэкларацыя аб адмене адлучэнняў была падпісана 7 снежня 1965 года. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел кардынал Матэа Дзупі, праваслаўны Мітрапаліт Італіі і экзарх Паўднёвай Еўропы […]

Незвычайная прастата дзеяння Бога ў гісторыі: нараджэнне Сына Божага паводле Луки

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 24. Незвычайная прастата дзеяння Бога ў гісторыі “І сталася, калі там былі, прыйшоў час нарадзіць Ёй. І нарадзіла Сына Свайго першароднага, і спавіла Яго ў пялёнкі, і паклала Яго ў яслі, бо не было для іх месца ў заездзе.” (Лк. 2, 6-7) Уражальна і незвычайна проста апісвае евангеліст Лука эпахальную падзею, якая назаўсёды змяніла […]

Бог піша роўна па крывых чалавечых радках: таямнічы збаўчы план у гісторыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 23. Бог піша роўна па крывых чалавечых радках Калі евангеліст Лука пачынае свой аповед пра нараджэнне Ісуса Хрыста згадкай, што «ў тыя дні выйшаў загад ад цэзара Аўгуста перапісаць усю зямлю» (Лк. 2, 1), ён не толькі дае нам каштоўную гістарычную інфармацыю, але таксама робіць важнае багаслоўскае пасланне. І сапраўды, як адзначае Бенядыкт XVI, […]