
Архімандрыт Сяргей прадставіў прысутным новую кнігу Лявона Лаўрэша «Там, дзе з Богам гавораць…», якая зусім нядаўна пабачыла сьвет. Гэтая кніга, выдадзеная ў Полацку (пад рэдакцыяй д-ра спн. Сьвятланы Марозавай), на 744 старонках расказвае пра гісторыю цэркваў і веры на Лідчыне – частцы гістарычнай Віленшчыны.
Пасьля літургіі грэка-католікі з Берасьця павіншавалі гарадзенскіх вернікаў з іх парафіяльным сьвятам сьпевамі ў гонар Багародзіцы. А напрыканцы ўсіх прысутных на ўрачыстасьцях чакаў брацкі пачастунак.