Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай у Горадні адзначыла парафіяльнае свята 17 траўня 2026

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У нядзелю, 17 траўня 2026 году, грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай у Горадні адзначала сваё парафіяльнае сьвята. З нагоды Боскую Літургію ў Горадні ўзначаліў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), з якім саслужыў душпастыр гарадзенскіх вернікаў і дэкан Заходняга пратасьвітарату БГКЦ а. Андрэй Крот. Дыяканскае служэньне спаўняў Валер Гаўрута з Берасьця. На парафіяльныя ўрачыстасьці ў Горадню прыехалі памаліцца грэка-католікі з Берасьця, Івацэвічаў і Астраўца.