Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Хрыстос свабодны ад граху і вызваляе іншых сваёй крывёй

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Несумненна, Хрыстос, яднаючы свет з Богам, Сам не патрабаваў яднання. Бо за які ж грэх павінен быў пакутаваць Той, Хто не ведаў граху? Таму, калі габрэі патрабавалі дыдрахму, якую паводле Закону трэба было ахвяраваць за грэх, Ён сказаў Пятру: «Як табе здаецца, Сымоне? З каго бяруць мыта або падатак зямныя каралі? Са сваіх сыноў ці […]

Замойскі сінод умацаваў структуры і душпастырства Уніяцкай Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

26 жніўня 1720 г. у Замосці пачаў працу Замойскі сінод. Сінод быў скліканы ўніяцкім мітрапалітам Львом Кішкам і праходзіў пад кіраўніцтвам апостальскага нунцыя ў Рэчы Паспалітай Ераніма Грымальды (Girolamo Grimaldi). Займаўся сінод умацаваннем структур і форм душпастырства Уніяцкай Царквы ў духу Трыдэнцкага сабора Каталіцкай Царквы. (У сінодзе ўдзельнічаў і архібіскуп Львоўскі Армяна-Каталіцкай Царквы Ян Табіяш […]

У Супраслі прэзентавалі кантыкі супрасльскага манастыра з 17 стагоддзя

Грэка-католікі Беларусі #Царква

З 17 па 20 жніўня 2023 г. у Супраслі (Польшча) адбыўся першы міжнародны фэстываль «Метастазіо без межаў», падчас якога былі прэзэнтаваныя кантыкі супрасльскага манастыра з 17 стагоддзя. Гэтая прэзэнтацыя адбылася ў рамках канцэрту 18 жніўня. Выконваў духоўныя спевы хор Оперы і Філармоніі Падляскай з Беластоку, а вядучым канцэрту быў беларускі грэка-каталіцкіі святар з Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў […]

Слабое ў Бога мацнейшае за людзей

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Паглядзі, як тое, што з’яўляецца глупствам у Бога, перавышае мудрасцю людзей, а тое, што слабое ў Бога, мацнейшае за людзейЯкім чынам мацнейшае? Менавіта такім, што крыж пашырыўся па ўсім свеце, што авалодаў усімі, што незлічоныя ворагі, жадаючы сцерці імя Укрыжаванага, дасягнулі супрацьлеглага. Гэтае Імя яснела штораз больш, а яны ўпалі і загінулі. Так, змагаючыся з […]

Хто вытрывае да канца, той будзе збаўлены

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хто вытрывае да канца, той будзе збаўленыШматлікія мучэнні і пакуты з’яўляюцца для нас напамінам і сродкам навяртання. Але Святое Пісанне не абяцае нам спакою, цішы і бяспекі. Наадварот. Евангеллі кажуць пра цярпенні, уціск і згаршэнні. Аднак «той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены» (Мц 10, 22). І што ж было добрага калі-небудзь у зямным жыцці, […]

Пасля Сусветных дзён моладзі 3500 маладых людзей вырашылі прысвяціць сябе Богу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Плён Сусветных дзён моладзі: 3500 маладых людзей вырашылі прысвяціць сябе Богу 7 жніўня, пасля завяршэння Сусветных дзён моладзі, адбылася традыцыйная сустрэча ўдзельнікаў руху Неакатэхуменальнага шляху, на якой 2000 юнакоў выказалі рашэнне стаць святарамі, а 1500 дзяўчат – уступіць у манаскія ордэны. На малебне прысутнічала каля 75 тысяч маладых людзей са 114 краін, духавенства, а таксама […]

Калі соль страціць смак, яна ўжо ні на што не прыдасца

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Калі іншыя заблукаюць, яны змогуць вярнуцца праз вашую паслугу; калі ж вы ўпадзеце, то іншых пацягнеце да згубы. Таму, чым большае даручаецца вам заданне, тым большай павінна быць вашая руплівасць. Таму кажа: «Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне […]

Вера ў жыццё ў Хрысце і надзея на ўваскрасенне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Першы чалавек з зямлі ёсць пылам; другі Чалавек – з неба. Як мы насілі вобраз таго, што з пылу, так будзем насіць вобраз нябеснага» (1 Кар 15, 47. 49). Браты ўмілаваныя, так паступаючы, мы ніколі не спазнаем смерці. А калі нават зямное цела будзе знішчана, мы будзем жыць у Хрысце згодна з тым, што Ён […]

130-я гадавіна з народзінаў біскупа Баляслава Слосканса

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 19 жніўня 1893 г. нарадзіўся біскуп і апостальскі адміністратар Мінскі і Магілёўскі Баляслаў Слосканс. На сёння прыпадае 130-я гадавіна з народзінаў этнічнага латыша, якога лёс прывёў служыць Беларусі. Нарадзіўся ў былой Віцебскай губерні ў Стэрнянах пад Рэжыцай (Латвія) у каталіцкай сям’і Бярнарда і Цэцыліі Слоскансаў. У 1917 г. ён быў высвечаны на святара, а ў […]

Бог кліча чалавека да паклікання, а адказ залежыць ад яго вольнага выбару

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Калі Бог ствараў кожнага з нас, у Яго ўжо была задума для кожнага чалавека. Ён паклікаў нас да пэўных умоў і ладу жыцця. Бог пастаянна кліча чалавека, які адказвае на гэты поклік вольна і з любоўю. Пакліканне – гэта таямніца Боскага выбару. Ісус кажа: «Не вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, […]