АДЫШОЎ У ВЕЧНАСЦЬ УЛАДЫКА ДЫМІТРЫОС САЛАХАС +Святой памяці Ўладыка Дымітрыос, тытулярны біскуп Грацыянопалі, былы Апостальскі экзарх католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі, спачыў ў Госпадзе ў Афінах 16 кастрычніка 2023, ва ўзросце 84 гадоў. =Ён нарадзіўся ў Афінах 7 чэрвеня 1939 г. і стаў прэзбітарам 9 лютага 1964 г. Быў прызначаны Апостальскім экзархам для католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі 23 красавіка 2008 г., біскупскую хіратанію атрымаў 24 мая. Выйшаў на пенсію 2 лютага 2016 г. +++Выдатны кананіст, ён быў кансультантам розных дыкастэрый Рымскай курыі і выкладаў у Папскіх універсітэтах і інстытутах у Рыме. Аўтар шматлікіх кніг і навуковых артыкулаў, ён таксама быў сябрам Міжнароднай змешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнай Царквой. Варта дадаць, што ў 2015 г. Экзарх Дымітрыос аказаў гасціннасць беларускаму іераманаху Лявонцію (Тумоўскаму) MSU, які пэўны перыяд адказваў за душпастырства каталіцкіх мігрантаў у Грэцыі. =Пахаванне новаспачылага Ўладыкі Дымітрыоса адбудзецца ў Афінах 20 кастрычніка 2023.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ