ПРАЦЯГВАЕЦЦА ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІ
У літургічным каляндары Каталіцкай Царквы ўспамін св. Яна Паўла ІІ, папы, прызначаны на дзень 22 кастрычніка.
У літургічным каляндары Каталіцкай Царквы ўспамін св. Яна Паўла ІІ, папы, прызначаны на дзень 22 кастрычніка.
45 год таму – 16.10.1978 кардынал Кароль Вайтыла, архібіскуп Кракава быў абраны Біскупам Рыму; у нядзелю – 22.10.1978 ён ўрачыста ўступіў на катэдру св. Пятра.
У Мінску малітоўная Дэкада пачалася ў Пятніцу 13.10.2023 на Боскай Літургіі ў 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6);
Дэкада зявяршаецца ў Нядзелю 22.10.2023 – у дзень літургічнага ўспаміну св. Яна Паўла ІІ, папы. Святочная Боская Літургія ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Мінск, зав. Снежны, д. 7) у 11:00 гадз.
Біблійныя чытанні:
АПОСТАЛ: 1 Ліст да Тэсалонцаў (Салунян) 2:2-8
ЕВАНГЕЛЛЕ: Мц 16:13-20 (зач. 67).