Па-першае, субота — гэта дзень спачынку, таму што Госпад, завяршыўшы стварэнне свету і чалавека, адпачыў ад спраў сваіх.
У суботу Хрыстос, знаходзячыся ў адхлані, Сваёй смерцю і ўваскрасеннем вызваліў чалавека з-пад улады смерці і, уваскросшы з мёртвых, адкрыў людзям уваход у рай.
Такім чынам, субота — гэта дзень, у які мы адзначаем канчатковае завяршэнне чалавека як прыналежнага Святому Богу, асвячанага Ім.
Царква моліцца ў суботу за памерлых разам са святымі, бо спадзяецца ўбачыць усіх сваіх дзяцей у абіцелях святых:
Хрыстос, праўдзівы Бог наш, які ўваскрос з мёртвых і жывымі і мёртвымі валодае, малітвамі ўсячыстае Свае Маці, святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў; святых слаўных і пераможных мучанікаў; святых і баганосных айцоў нашых і ўсіх святых, душы слугаў сваіх, што адышлі ад нас, у жыллях святых хай паселіць, ва ўлонні Абрагама хай супакоіць і да праведнікаў залічыць; і над намі ўсімі хай змілуецца і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.