Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Падрабязнасці забойства святога Язафата ў 1623 годзе і разрабаванне архіяпіскапскай рэзідэнцыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ЗАБОЙСТВА СВЯТОГА ЯЗАФАТАЗ Дадатку да Беатыфікацыйнага працэсу 1628 г. даведваемся пра падрабязныя акалічнасці нялюдскага забойства св. Язафата, якое ворагі царкоўнай Еднасці намагаюцца і сёння апраўдаць і легалізаваць пад выглядам “народнага паўстання”. Што гэта было за “паўстанне” можам сабе ўявіць, калі чытаем пра разрабаванне архіяпіскапскай рэзідэнцыі: “…У мінулым 1623 годзе, 12 лістапада, у нядзелю, а 8-й […]

Два п’яныя напалі на архібіскупа Кунцэвіча, цела спусцілі ў Дзвіну, архібіскупскі палац спустошылі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Далей падзеі адбываліся па законе натоўпу: з натоўпу выйшлі два п’яныя «героі», адзін ударыў архібіскупа палкай, другі ўдарыў сякерай па галаве. Гвалт, кроў і па сённяшні дзень нажаль ап’яняюць чалавека не менш, чым гарэлка… Цела Кунцэвіча ледзь не разарвалі на часткі, нехта стрэліў яму (яшчэ жывому) у галаву. Цела паклалі ў бочку і спусцілі ў […]

Асабістае стаўленне да святога Язафата Кунцэвіча і яго ўплыў на беларускую Царкву

Грэка-католікі Беларусі #Царква

КІМ АСАБІСТА ДЛЯ МЯНЕ ЁСЦЬ ПОСТАЦЬ СВЯТОГА ЯЗАФАТА КУНЦЭВІЧА?Латышаў Цігран Мой жыццёвы лёс складваўся такім чынам, што частку свайго жыцця я пражыў у г. Брэсце, у якім была прынята знакамітая царкоўная унія, а затым Бог дазволіў мне жыць у в. Быцень (Івацэвіцкі р-н). У гэтай вёсцы калісьці знаходзіўся адзін з багацейшых у Беларусі кляштарных комплексаў ордэна базыльянаў, […]

Малітва за царкоўную еднасць і згоду паміж хрысціянскімі народамі Усходу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

МАЛІТВА ЗА ЦАРКОЎНУЮ ЕДНАСЬЦЬГоспадзе, Ты аб’яднаў розныя народы ў вызнаньні Твайго Найсьвяцейшага Імя. Горача просім Цябе за хрысьціянскія народы Ўсходу. Ведаем, якое паважнае месца займалі яны некалі ў Тваёй Царкве. Горача просім Цябе – натхні іхнія сэрцы жаданьнем здабыць царкоўную еднасьць, каб яны разам з намі стварылі адзін статак на чале з адным Пастырам. Дай, […]

Свята святога Язафата Кунцэвіча адзначаецца ў Каталіцкай Царкве 12 лістапада ў дзень яго мучаніцкай смерці

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Свята святога Язафата Кунцэвіча адзначаецца ў Каталіцкай Царкве ў дзень яго мучаніцкай смерці — 12 лістапада. Адбылося гэта 4 стагоддзі таму – у 1623 годзе. Стаўшы архібіскупам Полацкім, ён найперш збірае духавенства на сіноды, дзе падкрэслівае, што яны не падлягаюць суду свецкіх людзей, падмацоўваючы свае словы канонамі Усходняй Царквы. Язафат стварае правілы для святароў сваёй […]

11-12 лістапада 2023: поўны адпуст у гонар святамучаніка Язафата ў грэка-каталіцкіх храмах Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

11 -12 лістапада: ПОЎНЫ АДПУСТ. =Апостальская Пэнітэнцыярыя, на моцы нададзеных ёй паўнамоцтваў Папам Францішкам, з нагоды ўрачыстых цэлебрацый у гонар святамучаніка Язафата, (якія праходзяць у Беларусі з 16 кастрычніка 2023 г. па 25 лістапада 2024 г.), ласкава надала ПОЎНЫ АДПУСТ (Індульгенцыю) – пад звычайнымі ўмовамі (сакрамэнт Споведзі, эўхарыстычная Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца) […]

Дні малітоўнага ўспаміну святага Язафата 9-11 лістапада ў Грэка-каталіцкай Царкве Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+ ДНІ МАЛІТОЎНАГА ЎСПАМІНУ СВЯТАМУЧАНІКА ЯЗАФАТА + =Дні 9-10-11 лістапада – гэта Triduum перад святам св. Язафата (12 лістапада). Ушаноўваем Яго як святамучаніка – г. зн. святаслужыцеля (ераманаха – біскупа) і мучаніка. Яго мужны мучаніцкі подзьвіг быў ўвянчаннем ягонага руплівага, ахвярнага, нястомнага і мужнага святаслужэння. =У гэтыя дні ў малітве дзякуем Госпаду за святаслужыцеляў нашай […]

Сабор святога арханёла Міхала адзначаюць 8 лістапада ў гонар анёлаў і архістратыга Міхала

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Сабор святога арханёла Міхала адзначаюць 8 лістапада Усходнія ЦэрквыСвята ў гонар св. арханёла Міхала і іншых бесцялесных сілаў устанавілі ў IV ст. Гэтае свята называецца саборам таму, што ў гэты дзень Царква ўшаноўвае сабор — збор усіх бесцялесных сілаў разам са св. арханёлам Міхалам, а таксама сабор — збор людзей на зямлі для праслаўлення нябесных […]

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў малітву і Імшу за памерлых на Кальварыйскіх могілках Мінска

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/16521-tradytsyjna-adbylajsya-malitva-za-pamerlykh-na-kalvaryjskikh-mogilkakh На старадаўніх каталіцкіх могілках Мінска вернікі маліліся за памерлых на чале з арцыбіскупам Станеўскім 2 лістапада, ва успамін Усіх памерлых вернікаў, працэсію па Кальварыйскіх могілках сталіцы, а потым цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Мір — плён справядлівасці і любові, які патрабуе пастаяннага будавання і братэрства

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Несці мірМір – гэта не проста адсутнасць вайны, не толькі стан раўнавагі супярэчных сіл. Мір не нараджаецца з дэспатычнага дамінавання, але слушна і трапна ён названы «справай справядлівасці» (Іс 32, 17). Ён з’яўляецца плёнам парадку, дадзенага чалавечаму грамадству яго Боскім заснавальнікам; дзеля яго ажыццяўлення павінны працаваць людзі, якія прагнуць усё больш дасканалай справядлівасці. Хоць агульным […]