Гэты «бэтлеемскі цуд» здзяйсняецца кожны раз, калі я дапускаю да свайго сэрца слова добрай навіны, слова, якое кліча мяне наблізіцца да Дзіцятка, шукаць Яго аблічча, аддаць Яму паклон, кінуцца ў Яго распасцёртыя ў яслях і на крыжы рукі. Гэты «бэтлеемскі цуд» здзяйсняецца кожны раз, калі я ў таінстве святой споведзі прызнаюся ў сваёй маральнай убогасці, прызнаю цемру сваіх грахоў, і гэтая мая ўбогасць разам з цемрай зноў прыцягваюць да сябе Божую ласку і Божае святло ў маё жыццё, у той час як святар – пасланнік Божы – абвяшчае мне добрую вестку пра збаўленне і адпушчэнне грахоў, а маю душу агортвае Гасподняя слава, слава збаўлення і вечнага жыцця.
Малітва. Ісусе, Нованароджаны Збаўца! Стань і маім Збавіцелем у гэтыя перадкалядныя дні! Развей у маёй душы трывогі і страхі, выкліканыя ўсведамленнем майго ўбоства, дадай мне адвагі наблізіцца да Цябе, пашлі свайго анёла-пасланніка, які прасвятліць маё сэрца Тваім Словам і сагрэе святлом Тваёй міласэрнай любові! Няхай маё цела, маю душу, усю маю істоту агорне Твая слава, слава Твайго збаўлення і вечнага жыцця! Амін.
Ул. Багдан Дзюрах