Навіны
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…
*
Рэспубліка № 3 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ц…
*
Berlin Program for Artists (BPA) – #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Б…
*
Магчыма, нехта з грэка-католікаў пажадае разам з сябрамі зьезьдзіць на гэты фэст у Ружанах і асьвячэ…

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСыне мой, павярніся да мудрасьці, нахілі вуха …

*

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост

Сыне мой, павярніся да мудрасьці, нахілі вуха тваё да слоў маіх; каб захаваць добрыя думкі, хай вусны твае сьцерагуць разважнасьці. Бо мёд цячэ з вуснаў чужой жонкі, і на час насалоджвае тваё горла, але ўканцы стаецца ён больш горкі за жоўць і вастрэйшы за меч двусечны. Ногі яе вядуць да сьмерці, да апраметнай крокі яе накіраваныя. Яна ня бачыць дарогі жыцьця і не заўважвае, што сьцежкі яе крывыя. Дык цяпер, сыне, паслухай, не адкідай маіх навучаньняў, хай дарога твая будзе далёкай ад яе, да дзьвярэй дому яе не падыходзь, каб не аддаць іншым славы сваёй, і жыцьця свайго неміласэрным; каб з працы тваёй не жылі іншыя, каб твая маёмасьць не пайшла ў чужы дом. Каб не прыйшлося табе стагнаць, калі сілы цела твайго змарнеюць; каб не казаць табе: “Не зважаў я на напамінаньні, пагардзіла сэрца маё навукаю, ня слухаў я словаў настаўніка, не прыхіліў вуха да ягоных навучаньняў; я чуць не папаў ў вялікую бяду сярод грамады–зборышча”. Сыне, пі ваду з уласных посудаў – тую, што плыве з тваёй крыніцы. (5:1–15)