Навіны
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…
*
Рэспубліка № 3 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ц…
*
Berlin Program for Artists (BPA) – #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Б…
*
Магчыма, нехта з грэка-католікаў пажадае разам з сябрамі зьезьдзіць на гэты фэст у Ружанах і асьвячэ…

 Святкаванне ўсвядомленай верыСённяшняе свята святога першамучаніка і архідыякана Сцяпана нездарма а…

*

Святкаванне ўсвядомленай веры

Сённяшняе свята святога першамучаніка і архідыякана Сцяпана нездарма адзначаецца ў спалучэнні са святкаваннем Уцелаўлення Слова. У свядомасці людзей мучанік – гэта чалавек, які панёс смерць за сваю веру.

Па сутнасці ж мучанік не ў першую чаргу пакутнік. Мучанік — гэта перш за ўсё сведка, чалавек, які дае сведчанне сваёй веры. Чалавек, жыццё якога з’яўляецца сведчаннем яго веры. Чалавек, які ахвяруе сваім жыццём, каб засведчыць сваю веру. Чалавек, жыццё якога з’яўляецца залогам яго веры.

Свята архідыякана Сцяпана – гэта не толькі сведчанне таго, што ён хрысціянін. Сведчанне (мучаніцтва) Сцяпана — гэта сведчанне свядомай веры, веры, заснаванай на трывалым веданні ўласнай традыцыі, асветленай Святым Духам. Сцяпан не рэлігійны фанатык, які памірае за праваслаўе, якім бы яно ні было. Яго дыскусія з апанентамі грунтоўная. Ён выступае як чалавек, які ведае, чаму ён хрысціянін. Ён не бароніць веру бацькоў, яго вера — гэта вера чалавека, які даследаваў Слова Божае, прыняў Яго як залог збаўлення.

Сведчанне Сцяпана з’яўляецца плёнам Уцелаўлення. Слова Божае ў ім ажыло, Яно засведчыла яго вуснамі Праўду збаўлення.

Сцяпан — вобраз свядомай веры і прыклад для кожнага з нас. Наколькі наша вера з’яўляецца свядомай? З якіх крыніц мы б чэрпалі наша сведчанне пра Хрыста, пра нашу веру?

У гэты калядны час святкавання Уцелаўлення Слова Царква праз прыклад архідыякана Сцяпана заклікае кожнага з нас: Вучыся, дзіця, прымі Слова ў сваё сэрца. Стань свядомым сведкам Уцелаўлёнага Слова. Будзь гатовы да таго, што ў любы момант ты можаш мець нагоду сведчання. Адкінь павярхоўнае бясслоўе і навучыся Слова Жыцця ў Ім. Тады тваё праслаўленне і малітва будуць прыемныя Богу, тады ты зможаш удзельнічаць у вечнай Таямніцы Уцелаўлення ў Хрысце Ісусе.

Няхай гэтае святкаванне Нараджэння Гасподняга і сведчанне аб ім ва ўсім свеце стане для нас магчымасцю бліжэй пазнаць Бога ў Яго Слове, каб сведчыць свету аб збаўленні.

Васіль Рудэйка