Навіны
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…
*
Рэспубліка № 3 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ц…
*
Berlin Program for Artists (BPA) – #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Б…
*
Магчыма, нехта з грэка-католікаў пажадае разам з сябрамі зьезьдзіць на гэты фэст у Ружанах і асьвячэ…

Любоў да Бога нельга набыць праз пазнанне запаведзяў. Мы ж не навучыліся ад іншых радавацца святлу, …

*

Любоў да Бога нельга набыць праз пазнанне запаведзяў. Мы ж не навучыліся ад іншых радавацца святлу, прагнуць жыцця, любіць бацькоў ці выхаванцаў. Гэтак жа, нават нашмат больш, любоў да Бога не заключаецца ў навучанні звонку. У самой сутнасці жывой істоты (кажу пра чалавека) ёсць пэўная сіла розуму, як бы насенне, якое змяшчае ў сабе здольнасць і неабходнасць любіць. Пазнанне Божых запаведзяў абуджае гэтае насенне, старанна прарошчвае яго, умела жывіць і з Божай дапамогай прыводзіць да дасканаласці.

Таму, ухваляючы вашу руплівасць, неабходную для дасягнення гэтай мэты, будзем імкнуцца з Божай падтрымкай і з дапамогаю вашых малітваў распаліць паводле ўмення, дадзенага мне Духам Святым, схаваную ў вас іскру любові да Бога.

Перш за ўсё зазначым, што перад тым, як Бог даў нам запаведзі, мы атрымалі ад Яго сілы і здольнасць выконваць іх. Таму мы не можам наракаць, нібы ад нас патрабуецца нешта незвычайнае, або ганарыцца, нібы мы даем нешта большае, чым атрымалі. Калі мы правільна і належна выкарыстоўваем гэтыя сілы, мы вядзём пабожнае жыццё, аздобленае цнотамі; а калі ўжываем іх неадпаведным чынам, трапляем ў заганы.

Менавіта ў тым і заключаецца азначэнне граху: дрэннае і супярэчнае Божым запаведзям выкарыстанне здольнасцяў, якія Бог даў нам для ажыццяўлення дабра. І наадварот, цнота, якой патрабуе Бог, заключаецца ў тым, каб выкарыстоўваць іх згодна з Божым наказам і з добрым намерам.

Усё сказанае вышэй можна паўтарыць і ў дачыненні да любові. Перш чым атрымаць запаведзь любові да Бога, мы адразу пасля нашага нараджэння атрымалі здольнасць і магчымасць любіць Бога. Не адбываецца гэта ў выніку знешняга пераканання, але кожны можа навучыцца гэтаму сам і ад самога сябе. Бо мы натуральна імкнёмся да таго, што прыгожае і добрае, нават калі не ўсім адно і тое ж здаецца добрым і прыгожым. Нас жа не трэба вучыць любові да родных і блізкіх, але мы іх любім спантанна і з усёй зычлівасцю.

А што ж – спытаюся – можа быць больш чароўным, чым Божая краса? Што больш любае і мілае, чым разважанне над Божаю веліччу? Якое жаданне душы настолькі моцнае ды імклівае, як тое, якім Бог напаўняе ачышчаную ад усякага граху душу, што кажа: «Я параненая любоўю» (пар. Пп 2, 5). Краса Божага бляску па-просту неапісальная і невыказная.

Св. Васіль Вялікі