Навіны
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…
*
Рэспубліка № 3 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ц…
*
Berlin Program for Artists (BPA) – #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Б…
*
Магчыма, нехта з грэка-католікаў пажадае разам з сябрамі зьезьдзіць на гэты фэст у Ружанах і асьвячэ…

Апостал дняЮда, раб Ісуса Хрыста, брат Якуба, пакліканым, якія асьвечаныя Богам Айцом і ахаваныя Іс…

*

Апостал дня

Юда, раб Ісуса Хрыста, брат Якуба, пакліканым, якія асьвечаныя Богам Айцом і ахаваныя Ісусам Хрыстом: міласьць вам і мір і любоў хай памножацца.

Любасныя! Маючы ўсю руплівасьць пісаць вам пра супольнае збавеньне, я палічыў за патрэбнае напісаць вам умаўленьне – паспрыяць веры, адзін раз перададзенай сьвятым. Бо пракраліся некаторыя людзі, спрадвеку прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, што абарочваюць ласку Бога нашага ў нагоду да распусты і выракаюцца адзінага Валадара Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Я хачу нагадаць вам, хто ўжо ведае гэта, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Егіпецкай, потым пагубіў тых, што ня веравалі, і анёлаў, якія не захавалі сваёй годнасьці, але пакінулі сваё жытло, трымае ў вечных кайданах, пад цемрывам, на суд вялікага дня.

Як Садома і Гамора і навакольныя гарады, што падобна да іх блудадзеілі і ўганяліся за іншаю плоцьцю, дастаўшы кары агнём вечным, пастаўлены ў прыклад, – гэтак сама будзе і з гэтымі лятуценьнікамі, якія апаганьваюць плоць, адмаўляюць начальствы і ліхасловяць высокія ўлады.

Міхаіл Арханёл, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся пра Майсеева цела, не адважыўся вымавіць зьняважлівага выраку, а сказаў: “Няхай забароніць табе Госпад”. А гэтыя ганьбуюць тое, чаго ня ведаюць; а што з прыроды, як бязмоўныя жывёлы, ведаюць, тым і разбэшчваюць сябе. (Юд. 1, 1-10)