У Беларусі актыўна абгаворваюць словы Зяленскага пра Лукашэнку.
Але чамусьці не задаюцца пытаньнем: не што сказаў прэзыдэнт Украіны а чаму ён гэтае сказаў і чаму менавіта сёньня.
Коратка чаму гэтае — памятаеце, я ў ранейшых роліках ды інтэрвью паўтараў што пэўны ўзровень кантактаў захоўваўся. На прыкладзе тэрыторыі абменаў, на прыкладзе тэмы “шахедаў”. Словы Зяленскага ёсьць знакам менавіта афіцыйнаму Менску. Альбо адказам паўтарэньня Лукашэнкам мантры пра жаданьне ўзяць удзел у гіпатэтычных перамовах.
Чаму сёньня? А гэта наўпрост завязанае на тэму пост-вайны. І “пытаньня Беларусі” для краін ЕС і ЗША. І апошнія месяцы досыць часта можна пачуць/пачытаць пра пошукі новага фармату рэакцыі на падзеі ў Рэспубліцы Беларусь. Больш таго, дзяржавы, якія былі драйверамі працэсаў з 2020 (Польшча ды Летува) падаюць сігналы Менску. У адных гэта кейс с Белсатам, у другіх перагляд рэжыму абмежаваньняў гандлю. Зь Беларускага боку сігналам ёсьць указы пра памілаваньне (так, садзяць новых, але гэта ўжо не так падсвечваецца нават бліджэйшымі суседзямі) і тэмай мігрантаў. У выпадку нейкіх дамоўленасьцяў пра суіснаваньне на беларускім кірунку Украіна можа застацца у якасьці аб’екта. Таму, прэзыдэнт Украіны робіць заяўку на палітычны статус камунікатара па беларускім пытаньні. Дакладней не сябе самога, а Украіны. Тым болей, што алгарытмы Вільні ды Варшавы не прывялі да станоўчых вынікаў.
Ці азначае гэта “перагорнутую старонку” у ўзаемных адносінах? Ажніяк. А вось пошукі новых падыходаў – так.