Пабачыўшы лісу і сфатаграфаваўшы слова дня – “вярбу” у дубовым гаю, што рос ў яру па-за нашым падвор…

Пабачыўшы лісу і сфатаграфаваўшы слова дня – “вярбу” у дубовым гаю, што рос ў яру па-за нашым падворкам, я вярнуўся ў хату.

Надыйшоў час чысткі сапага.

Кусь, Ваяр і Воскар сабраліся ў залі ля сапага. Гарэла тусклая лямпа ля столі. Настольная лампа на ложку давала дадатковае святло. Кос здымаў працэс на камеру. Бачы не было з намі, бо чыстка ляжала на разліку, які страляў з сапага ў гэты дзень.

– А ў нас Сярога (Ваяр) любіць салюты з сапага рабіць часам, – распавядаў я на камеру Косу, праціраючы спіртавой сурвэткай ствол сапага звонку. – Тут ёсьць такі каўпак тканёвы і тут – чахол. І калі дождж церушыў – Бача яго насадзіў. А Сярога хутчэй – камандуюць страляць, бяжым да сапага – і, не гледзячы сюды, падвёўся-зарадзіў-“пострэл!”… І толькі потым збіраемся ў канцы дня і разумеем, што Сярога дульны чахол разам са снарадам уверх запусьціў…

– А яшчэ памятаю Бача замаскіраваў белым цюлем сапог і завязаў яго! – успомніў я чарговую гісторыю з мінулай нашай лютаўскай кадэнцыі ў Бахмуце.

– Простынёй накрыл: тогда снег был, она белая. И прищепками пристегнул! – перахапіў аповед Ваяр, якога апанавалі эмацыянальныя ўспаміны, звязаныя з тым выпадкам.
– А нам трэба хутка страляць, – смеючыся працягнуў я.
– Я выбегаю! Начинаю быстро распутывать этот сапог. Где тут што эти прищепки.., – эмацыйна распавядаў Ваяр, актыўна жэстыкулюючы рукамі.
– Короче, (Бача) подготовил к стрельбе нормально, – смеючыся пракаментаваў Кос.

– Бача хацеў як лепш, – падсумаваў гісторыю я.