Завіталі да Сашко. Кажа, што ўсё добра ў яго Пабачылі цудоўны выступ маленькіх беларусікаў у спектак…

Завіталі да Сашко. Кажа, што ўсё добра ў яго

Пабачылі цудоўны выступ маленькіх беларусікаў у спектаклі “Незвычайнае падарожжа Маленькага прынца”. Асабліва спадабалася гульня Маленькага прынца і Змяі. Калі Змяя пранікнённа-дарослым тонам абяцала Маленькаму прынцу легкую смерць, чамусьці ўзгадаў Брэста і Папіка: мабыць і ў іх такая смерць была – хуткая і без болі.

Паслухалі беларускія народныя спевы ў выкананні нашых беларусачак

Прыбраліся і запалілі свечы ў памяць загінуўшых за свабоду Беларусі на Варце святла ля амбасады ў Вільні. Патлумачыў на ангельскай мове турыстцы з Нямеччыны чые партрэты тут стаяць і якое зло нясе імперская расея з васальным яму рэжымам лукашэнкі.

Беларусь будзе вольнай.