Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Прыповесьці: вызваліся ад паручыцельства і вучыся ў мурашкі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСыне, рабі, як я навучыў цябе, каб вызваліцца: бо ты патрапіў у рукі паганых дзеля бліжняга твайго. Ідзі, бяжы, націскай на бліжняга, за якога ты паручыўся. Ня дай зачыніцца вачом тваім, ня дай спачынку павекам тваім. Як ланя, вырвіся з рукі, як птушка, з пасткі. Ідзі, лянівец, […]

Чытаньне з кнігі Роду: патомства Адама ад Сэта да Малялеіла

Грэка-католікі Беларусі #Царква

  Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постВось кніга патомства Адама. Калі Бог стварыў чалавека, Ён стварыў яго на падабенства Бога. Ён стварыў іх мужчыну і жанчыну, і паблаславіў іх. І даў імя яму “Адам”, калі стварыў яго. І Адам пажыў дзьвесьце трыцаць гадоў, і нарадзіў сына, які быў верным вобразам ягоным, і […]

Прарок Ісая: бачаньне Госпада, ачышчэньне вуснаў і пакліканьне прарока

Грэка-католікі Беларусі #Царква

  Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостУ гoд, калi памёр Азыя цар, я бачыў Гoспада, Якi сядзeў на высoкiм узьнёслым пасадзe, i дoм быў пoўны сьвятасьцi Ягoнай. Сэрафiмы стаялi вакoл Ягo; кoжны з ix мeў шэсьць крылаў: двума закрываў твар свoй, двума нoгi, i двума лётаў. I пeраклiкалiся мiж сабoю, кажучы: […]

25 лютага — памяць сьвятога Тараса, архібіскупа Канстантынопальскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

25 лютага – памяць сьв. Тараса, архібіскупа Канстантынопальскага Сьвяты Тарас нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў Канстантынопалі. Быў першым сакратаром цэзара. З прычыны сваіх ведаў і цнотаў быў выбраны ў 784 годзе патрыярхам Канстантынопальскім. Вызнаў шанаваньне іконаў, дзякуючы чаму цэзары вярнуліся да традыцыі Айцоў, а Канстантынопальская Царква зьядналася з іншымі патрыярхамі на VII Сусьветным Саборы ў […]

Прыповесьці: пра вернасьць жонцы і небясьпеку ўласных словаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСыне, пі ваду з уласных посудаў – тую, што плыве з тваёй студні. Хай крыніца твая ня б’е навонкі, і вада не разьліваецца перад табою: хай служыць табе аднаму, а не іншаму разам з табою. Хай крыніца твая застанецца чыстай, задаволься жонкай тваёй маладосьці. Мілая ланя і […]

Чытаньне з кнігі Роду: нашчадкі Каіна і словы Ламеха да жонак

Грэка-католікі Беларусі #Царква

  Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постКаін адышоў ад Госпада. А потым пасяліўся ў краіне Нод, на ўсход ад Эдэму. Каін сышоўся з жонкай сваёй, і яна зачала і нарадзіла Яноха. Калі Каін збудаваў горад, ён назваў яго імем сына свайго: Янох. У Яноха нарадзіўся Гайдад. Гайдад быў бацькам Малялеіла, а Малялеіл […]

Прарок Ісая: гора тым, хто называе зло дабром і адкідае закон Госпада

Грэка-католікі Беларусі #Царква

  Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостУзьвялiчыцца Гoспад сiлаў у судзe сваiм, Бoг Сьвяты праславiцца ў справядлiвасьцi. I будуць пасьвiцца, як баранчыкi на сваix выганаx, i тлустыя казьляняты знoйдуць пашу на руiнаx. Гoра тым, штo нoсяць граxi сваe, быццам валы ярмo, i цягнуць, быццам на пастрoнкаx, бeззакoньнi сваe. I гавoраць: “Xутка! […]

24 лютага нарадзіўся Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

24 лютага 1935 года, на хутары Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць, нарадзіўся Рыгор Барадулін, апошні беларус, якому надалі званне Народнага паэта (1992). Быў Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну. Божа, паспагадай усім, – I магутнаму, і слабому, I відушчаму, і сляпому, Каб у згодзе жылося ім. Божа, паспагадай усім, – Каб вайной не […]

Чытаньне з кнігі Роду пра Каіна і Авеля на Вячэрні ў Вялікі пост

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост Сказаў Каін Авелю, брату свайму: “Пойдзем у поле”. І калі былі яны ў полі, Каін кінуўся на Авеля і забіў яго. Тады Бог спытаў Каіна: “Дзе брат твой Авель?” Той адказаў: “Ня ведаю. Ці ж я стораж брата майго?” Бог сказаў: “Што ж ты зрабіў? Кроў […]

Прыповесьці: павярніся да мудрасьці і трымайся далей ад чужой жонкі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСыне мой, павярніся да мудрасьці, нахілі вуха тваё да слоў маіх; каб захаваць добрыя думкі, хай вусны твае сьцерагуць разважнасьці. Бо мёд цячэ з вуснаў чужой жонкі, і на час насалоджвае тваё горла, але ўканцы стаецца ён больш горкі за жоўць і вастрэйшы за меч двусечны. Ногі […]