Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Сыне, пі ваду з уласных посудаў – тую, што плыве з тваёй студні. Хай крыніца твая ня б’е навонкі, і вада не разьліваецца перад табою: хай служыць табе аднаму, а не іншаму разам з табою. Хай крыніца твая застанецца чыстай, задаволься жонкай тваёй маладосьці. Мілая ланя і зграбная казуля хай заўсёды гутарку вядзе з табою, хай будзе перад тваімі вачыма і з табою праз увесь час. З ёю разам прабывай і будзеш шчасьлівы. Нашто табе ласкі чужое (жонкі) і абдымкі няведамай?

Бо шляхі людзкія – перад вачыма Госпада: Ён бачыць усе ягоныя сьцежкі. Праступкі ловяць чалавека, ён запутваецца ў путах праступку. Ён памрэ ненавучаны, будзе блудзіць у велічы бязглуздасьці сваёй. Сыне, калі ты паручыўся за бліжняга свайго, калі ты падаў руку за чужога, словамі вуснаў сваіх ты зьвязаў сябе, ты палонены словамі, што выходзяць з губ тваіх. Рабі, сыне, што кажу табе, каб табе вызваліцца. (5:15–6:3)