Сказаў Каін Авелю, брату свайму: “Пойдзем у поле”. І калі былі яны ў полі, Каін кінуўся на Авеля і забіў яго. Тады Бог спытаў Каіна: “Дзе брат твой Авель?” Той адказаў: “Ня ведаю. Ці ж я стораж брата майго?” Бог сказаў: “Што ж ты зрабіў? Кроў брата твайго кліча да мяне з зямлі! Дык будзь пракляты на той зямлі, якая адкрыла вусны свае, каб прыняць кроў брата твайго, якую ты праліў. Ня дасьць яна табе больш плоду, калі будзеш працаваць на ёй. Прыблудаю і ўцекачом будзеш на зямлі”. Каін сказаў Госпаду: “Занадта вялікая кара мая, каб мне перанесьці. Калі выганіш мяне з гэтай краіны і мне трэба будзе хавацца перад Табою і быць прыблудаю і ўцекачом на зямлі, дык кожны, хто мяне сустрэне, можа забіць мяне!” Але Госпад сказаў яму: “Не! У сем разоў адпомсьціцца таму, хто заб’е Каіна!” І даў Госпад кляймо Каіну, каб ніхто, хто яго сустрэне, не забіў яго. (4:8–15)
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ