Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постКаін адышоў ад Госпада. А потым пасяліўся ў краіне Н…

Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост

Каін адышоў ад Госпада. А потым пасяліўся ў краіне Нод, на ўсход ад Эдэму. Каін сышоўся з жонкай сваёй, і яна зачала і нарадзіла Яноха.

Калі Каін збудаваў горад, ён назваў яго імем сына свайго: Янох. У Яноха нарадзіўся Гайдад. Гайдад быў бацькам Малялеіла, а Малялеіл – Матусалеха. Матусалех быў бацькам Ламеха.

І ўзяў сабе Ламех дзьве жонкі: імя адной было Ада, а другой – Сэльля. Ада нарадзіла Іовіля; ён быў прабацькам тых жывёлагадоўцаў, што жывуць у палатках.

Брат ягоны называўся Юваль; ад яго паходзяць усе тыя, што іграюць на гусьлях і на жалейках.

Сэльля таксама нарадзіла Товеля: ён быў кавалём, які рабіў розныя прылады з медзі і жалеза. Сястра Товеля была Наема.

Ламех сказаў сваім жонкам: “Ада і Сэльля, слухайце, што я кажу вам; будзьце ўважлівыя да маіх слоў. Я забіў чалавека, які мяне параніў, і дзіця, якое ўдарыла мяне. Калі Каін быў адпомшчаны ў сем разоў; дык Ламех (будзе адпомшчаны) ў семдзясят сем”.

Адам зноў зышоўся з жонкай сваёй, і яна нарадзіла яму сына, якому дала імя Сэт, кажучы: “Даў мне Бог іншага патомка ўзамен за Авеля, якога забіў Каін”. І ў Сэта таксама нарадзіўся сын. Сэт даў яму імя Янос. Той пачаў клікаць імя Гасподняе. (4:16–26)