24 лютага 1935 года, на хутары Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць, нарадзіўся Рыгор Барадул…

24 лютага 1935 года, на хутары Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць, нарадзіўся Рыгор Барадулін, апошні беларус, якому надалі званне Народнага паэта (1992). Быў Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.

Божа, паспагадай усім, –
I магутнаму, і слабому,
I відушчаму, і сляпому,
Каб у згодзе жылося ім.

Божа, паспагадай усім, –
Каб вайной не йшоў
Брат на брата,
Каб ржавела сякера ў ката,
Каб вячэраю пахнуў дым.

Божа, паспагадай усім, –
Каб цяплелі пагляды людзкія,
Каб у старца не кралі кія,
Нічыіх не кралі радзім.

Да любові, да чысціні,
Да святла, да святога ўлоння,
Усявышні, і заўтра і сёння
Заблуканыя душы вярні!