25 лютага – памяць сьв. Тараса, архібіскупа Канстантынопальскага
Сьвяты Тарас нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў Канстантынопалі.
Быў першым сакратаром цэзара.
З прычыны сваіх ведаў і цнотаў быў выбраны ў 784 годзе патрыярхам Канстантынопальскім.
Вызнаў шанаваньне іконаў, дзякуючы чаму цэзары вярнуліся да традыцыі Айцоў, а Канстантынопальская Царква зьядналася з іншымі патрыярхамі на VII Сусьветным Саборы ў Нікеі ў 787 годзе.
Спачыў у 806 годзе.