Згодны, усе мы слабыя, але Госпад Бог даў нам сродкі, з якіх, калі толькі мы захочам, можам скарыстаць. Прыгледзімся да святара, які ведае, што ад яго чакаюць святасці жыцця, устрымання і анёльскіх звычаяў у паводзінах. Ён бы і хацеў усяго гэтага, але не думае пра выкарыстанне сродкаў, якія вядуць да гэтага: пра пост, малітву, пазбяганне […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Будзьма цьвярозымі і чувайма як сыны сьвятла
Аб часах жа і порах, браты, няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі напэўна ведаеце, што дзень Гасподні гэтак прыдзе, як злодзей уначы. Бо як будуць гаварыць: мір і бясьпека, дык тады неўспадзеўкі дасягне і загуба, быццам цяжарную мукі радзін, і яны не ўцякуць. Вы ж, браты, ня ў цемры, каб дзень гэты захапіў […]
Вера пераўзыходзіць чалавечыя сілы
Вера пераўзыходзіць чалавечыя сілыСлова вера – адно, але паводле зместу мае два значэнні. Першы від веры датычыць дагмату і заключаецца ў пазнанні, а таксама ў прыняцці розумам канкрэтнай праўды. Такая вера неабходна для збаўлення, паводле словаў Госпада: «Хто слухае Маё слова і верыць у таго, хто паслаў Мяне, мае жыццё вечнае і не прыходзіць на […]
Выйшла кніга пра іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі
Два тыдні таму выйшла кніга “Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі 17 – першай трэці 19 ст.” Прадаецца ў АКАДЭМКНІЗЕ, дзе каштуе 43 рублі 20 капеек (частка накладу прадаецца з аўтографам). Магчыма, ужо ёсць і ў іншых кнігарнях. Змест на фота, каб можна было зразумець, пра што яна. Гэта каля 350 старонак тэксту даследавання з […]
Разважанне пра смерць як прычыну збаўлення
Не трэба смуткаваць з прычыны існавання смерці, бо яна – прычына збаўлення ўсіх. Не трэба ўцякаць ад смерці, бо і Сын Божы не пазбягаў і не адкідаў яе. На самай справе смерць не была ўласціва прыродзе, такой яна стала пасля. На пачатку Бог не паслаў смерць, але даў яе як лек. Пасля ўпадку жыццё чалавека […]
Разважанне пра ўспамін святых і жаданне быць сярод іх
Навошта святым хвала, якую мы ўзносім, навошта ім нашая пашана? Навошта ім зямная хвала, калі паводле вернага абяцання Сына сам нябесны Айцец адорвае іх хвалою? Навошта ім нашыя спевы? Святыя не патрабуюць нашай пахвалы, і нічога ім не дае нашае пакланенне. На самай справе, калі мы адзначаем іх успамін, то самі маем з гэтага карысць, […]
Казанне а. Андрэя Крата на літургіі 31 кастрычніка 2021 года
Казанне на літургіі 31 кастрычніка 2021 года Казанне а. Андрэя Крата на нядзельнай літургіі 31 кастрычніка 2021 года. Евангелле паводле Лк 8.26-39The post Казанне на літургіі 31 кастрычніка 2021 года first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/kazanne-na-liturgii-31-kastrychnika-2021-goda.html Казанне на літургіі 31 кастрычніка 2021 года | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У […]
Разважанне пра спакой як справу справядлівасці і плён любові
Спакой – гэта не проста адсутнасць вайны, не толькі стан раўнавагі супярэчных сіл. Спакой не нараджаецца з дэспатычнага дамінавання, але слушна і трапна ён названы «справай справядлівасці» (Іс 32, 17). Ён з’яўляецца плёнам парадку, дадзенага чалавечаму грамадству яго Боскім заснавальнікам; дзеля яго ажыццяўлення павінны працаваць людзі, якія прагнуць усё больш дасканалай справядлівасці. Хоць агульным дабром […]
Навуковы сімпозіюм пра Берасьцейскае паяднаньне 1596 году: частка 2
https://vk.com/video/@carkva?z=video-17548957_456239324%2Fclub17548957%2Fpl_-17548957_-2 Навуковы сімпозіюм пра Берасьцейскае паяднаньне 1596 году. Частка 2. Сімпозіюм пра Берасьцейскае паяднаньне 1596 году. 2-ая частка. Тэма: «У пошуках сучаснай мадэлі царкоўнай еднасьці». 28.10.2021 г. Навуковы форум арганізаваны з мэтаю адзначэньня 425-й гадавіны Берасьцейскай уніі, абвешчанай на царкоўным саборы ў кастрычніку…
Сімпозіюм пра Берасьцейскае паяднаньне 1596 году: эклезіялагічныя асьпекты уніі
Сімпозіюм пра Берасьцейскае паяднаньне 1596 году1-ая частка. Тэма: «Эклезіялагічныя асьпекты Берасьцейскай уніі». 28.10.2021 г. Навуковы форум арганізаваны з мэтаю адзначэньня 425-й гадавіны Берасьцейскай уніі, абвешчанай на царкоўным саборы ў кастрычніку 1596 году, якая аднавіла сулучнасьць Кіеўскай мітраполіі з Рымскім Апостальськім Пасадам і з усёй Каталіцкай Царквою. Арганізатары: Інстытут гісторыі Царквы, Кіеўскі цэнтар УКУ. Арганізатары: Інстытут […]