Не трэба смуткаваць з прычыны існавання смерці, бо яна – прычына збаўлення ўсіх. Не трэба ўцякаць ад…

Не трэба смуткаваць з прычыны існавання смерці, бо яна – прычына збаўлення ўсіх. Не трэба ўцякаць ад смерці, бо і Сын Божы не пазбягаў і не адкідаў яе.

На самай справе смерць не была ўласціва прыродзе, такой яна стала пасля. На пачатку Бог не паслаў смерць, але даў яе як лек. Пасля ўпадку жыццё чалавека стала поўным цяжкасцяў і працы і сапраўды напоўнілася смуткам. Таму трэба было пакласці канец няшчасцям, каб смерць аддала назад тое, што згубіла жыццё. Без дапамогі ласкі несмяротнасць становіцца хутчэй цяжарам, а не выгадай.

Таму душа атрымала магчымасць выйсці з лабірынта жыцця, з пылу цела і ісці да супольнасці ў небе, хоць гэта магчыма толькі для святых. Можа спяваць хвалу Богу, якую, як даведваемся з прароцкіх выказванняў, спяваюць тыя, хто грае на нябесных цытрах: «Вялікія і цудоўныя справы Твае, Госпадзе Божа ўсемагутны. Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару народаў! Хто ж не будзе баяцца, Госпадзе, і не праславіць імя Твайго? Таму што Ты адзін Святы, таму што ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою» (Ап 15, 3-4). Душа можа ўбачыць Тваё вяселле, о Ісусе, падчас якога сярод радасных воклічаў вядуць да Цябе абранніцу з зямлі да неба, якая больш не звязана са светам, але злучаная з духам, «да Цябе прыходзіць кожнае стварэнне» (Пс 65 [64]), 3).

Св. Амброзій Медыяланскі