Аб часах жа і порах, браты, няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі напэўна ведаеце, што дзень Гаспод…

Аб часах жа і порах, браты, няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі напэўна ведаеце, што дзень Гасподні гэтак прыдзе, як злодзей уначы. Бо як будуць гаварыць: мір і бясьпека, дык тады неўспадзеўкі дасягне і загуба, быццам цяжарную мукі радзін, і яны не ўцякуць. Вы ж, браты, ня ў цемры, каб дзень гэты захапіў вас, як злодзей: усе вы сыны сьвятла і сыны дня: мы ня сыны ночы, ані цемры. Дык ня будзем жа спаць, як і рэшта, але чувайма і будзьма цьвярозымі, бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы ўпіваюцца. Мы ж, сыны дня, будзьма цьвярозымі, апрануўшыся зброяй веры і любві і (узьдзеўшы) шалом надзеі збаўленьня. (1-е Фесаланiкiйцаў 5:1-8)