Прадаецца ў АКАДЭМКНІЗЕ, дзе каштуе 43 рублі 20 капеек (частка накладу прадаецца з аўтографам). Магчыма, ужо ёсць і ў іншых кнігарнях. Змест на фота, каб можна было зразумець, пра што яна. Гэта каля 350 старонак тэксту даследавання з 700 ілюстрацыямі: іканастасы, алтары, абразы, скульптуры, фератроны, якія з’яўляюцца спадчынай грэка-каталіцкай Царквы на Беларусі. Шэраг гэтых помнікаў раней не публікаваўся.
Акрамя таго, у канцы кнігі змешчаны схемы інтэр’ераў, іканастасаў і алтароў. А на дыску прадстаўлены дадатак на 240 старонак, дзе ў выглядзе табліцы пададзены сістэматызаваныя звесткі пра інтэр’еры храмаў: наяўнасць у іх іканастасаў, прысценных алтароў, фератронаў. У гэтую табліцу ўключана каля 2600 паселішчаў (прыведзены ў алфавітнай паслядоўнасці), у якіх існавалі грэка-каталіцкія храмы.