Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

1 верасня ў Будах на Сумшчыне расійскі абстрэл пашкодзіў храм Раства Прасвятой Багародзіцы

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

1 верасня 2023 года ў час чарговага абстрэлу расійскімі войскамі прымежнага мястэчка Сумшчыны – Буда, у выніку прамога пападання снарада быў значна пашкоджаны храм на гонар Раства Прасвятой Багародзіцы. Пра гэтае здарэнне паведамля Інфармацыйна-прасветніцкі аддзел Украінскай праваслаўнай царквы. У выніку выбука быў зруйнаваны купал царквы, пашкоджанапакрыццё, дзверы, вокны і сцены. «Сёння прыхаджане і проста людзі […]

Патрыярх Румыніі пра моладзь і сяброўства з Богам на міжнароднай праваслаўнай сустрэчы

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

«Заставайцеся са сваімі святарамі, не пакідайце іх адных. На алтары святар прымае вашыя малітвы і заклікае моц ласкі Духа Святога перамяніць пшанічнае зерне ў Цела Госпаданашага Іісуса Хрыста, якое Ён ахвяраваў нам як хлеб жыцця». Мітрапаліт узгадаў, што ў снежні 1989 г. у Тымішаары «разбурылася сцяна атэізму, і Хрысту было дазволена свабодна хадзіць у гэтым […]

IV уніяцкая канферэнцыя ў Пінску сабрала 124 удзельнікі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

7 верасня 1933 г. у Пінску пачала працу IV уніяцкая канферэнцыя. У ёй прынялі ўдзел 124 чалавекі, з іх 88 святароў, астатнія — семінарысты Пінскай духоўнай семінарыі. Найбольшая колькасць святароў з Пінска і Пінскай дыяцэзіі ды іншых беларускіх зямель — 45. Прывітанні ад грэка-каталікоў скіравалі біскуп Хамышын і мітрапаліт Шаптыцкі. На гэты раз сярод іх […]

6 верасьня — успамін цуду сьвятога Арханёла Міхала ў Калосах

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 верасьня – Успамін цуду сьвятога Арханёла Міхала ў Калосах У Калосах існавала даўняя хрысьціянская сьвятыня, каля якой была цудатворная крыніца. Шмат людзей — хрысьціянаў і язычнікаў — прыходзіла да яе і навярталіся да праўдзівага Бога. Разьюшаныя язычнікі задумалі зьнішчыць сьвятыню і вернага слугу Гасподняга Архіпа, які служыў пры сьвятыні. Яны паспрабавалі скіраваць паток вады, […]

Архімандрыт Серафім і святар Ігнацій: місіянеры, арыштаваныя ў 1944 годзе і іх подзвіг

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вярнуўшыся ў Мінск, некаторы час місіянеры служылі ў царкве Святога Духа. У чэрвені 1944 года ў сувязі з набліжэннем лініі фронту яны выехалі ў Гродна, дзе знайшлі прытулак у манастыры Нараджэння Багародзіцы. 6 верасня таго ж года абодвух прапаведнікаў і місіянераў арыштавалі. Савецкія ўлады прад’явілі ім абвінавачанне ў супрацоўніцтве з акупацыйнымі карнымі органамі СД і […]

Прападобнамучанік Серафім (Раман Шахмуць): жыццё і служэнне ў беларускім праваслаўі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Прападобнамучанік Серафім (свецкае імя Раман) нарадзіўся 15 ліпеня 1901 года ў вёсцы Падлессе Ляхавіцкага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і Рамана і Алены Шахмуцяў. З дзяцінства хлопчыка цягнула да царквы, дзе ён многа і старанна маліўся. Нягледзячы на беднасць і дачасную смерць бацькі, Раману ўдалося скончыць двухгадовую школу ў Ляхавічах. У 1916 годзе ён паступіў паслушнікам у Мінскі […]

Пасля І падзелу Рэчы Паспалітай пачаўся перавод уніятаў у праваслаўе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 У хуткім часе пасля І падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі пачаўся перавод уніятаў у праваслаўе. Папа Рымскі напісаў імператрыцы Кацярыне ІІ ліст, у якім выступіў у абарону Уніяцкай Царквы на Беларусі. Кацярына ІІ адказала, што для таго, каб выратаваць унію, Папа Рымскі павінен стаць паслухмяным выканаўцам волі расійскай імператрыцы. У 1794 г. быў прыняты […]

Кобрынскі сінод 1626 года рыхтаваў супольны сінод уніятаў і праваслаўных

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Пасля забойства Полацкага архібіскупа Язафата Кунцэвіча ў 1623 г. пачаўся пошук кампрамісу паміж уніятамі і праваслаўнымі, ідэалам для кожнага з якіх была адзіная Кіеўская мітраполія. Таму яны ўступаюць у асцярожныя ўзаемныя кантакты, каб знайсці магчымае вырашэнне праблемы існавання іерархій рознай юрысдыкцыі на адной тэрыторыі. Прадметам абмеркавання сталі тэмы, якія кароль Жыгімонт III прапанаваў адразу пасля […]