1 верасня 2023 года ў час чарговага абстрэлу расійскімі войскамі прымежнага мястэчка Сумшчыны – Буда…

1 верасня 2023 года ў час чарговага абстрэлу расійскімі войскамі прымежнага мястэчка Сумшчыны – Буда, у выніку прамога пападання снарада быў значна пашкоджаны храм на гонар Раства Прасвятой Багародзіцы. Пра гэтае здарэнне паведамля Інфармацыйна-прасветніцкі аддзел Украінскай праваслаўнай царквы. У выніку выбука быў зруйнаваны купал царквы, пашкоджанапакрыццё, дзверы, вокны і сцены.

«Сёння прыхаджане і проста людзі добрай волі пад абстрэламі разбіралі завалы і прыбіралі пашкоджаны», – гаворыцца ў паведамленні ад трэцяга верасня.

*****

4 верасня гэтага года адбылася чарговая Міжнародная сустрэча манахаў і манахінь. Сёлетняя сустрэча адбылася ў манастыры св. Анафрыя ў Яблечне. Тэма сустрэчы: «Вызнаўцы і абаронцы праваслаўнай веры: да 100-годдзем аўтакефаліі Польскай Аўтакефальнай Царквы».

Канферэнцыя пачалася св. Літургіі, якую адслужыў епіскап Супрасльскі Андрэй. Падчас набажэнства у расафор быў пастрыжаны паслушнік Мікалай. Багаслужэнне суправаджалася спевам хору сясцёр з манастыра ў Турковіцах. У алтары маліліся Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава, архіепіскап Бельскі Грыгорый і епіскап Гайнаўскі Павел.

Пленарную частку паседжання распачаў Высокапраасвяшчэннейшы мітрапаліт Сава, які прывітаў гасцей, а затым паразважаў на тэму канферэнцыі. Мадэратарам канферэнцыі выступіў епіскап Супрасльскі Андрэй. У сустрэчы прынялі ўдзел ігумення Стэфанія – настаяцельніца манастыра ў Зімным (Украіна), іераманах Аляксандр са Славакіі, а таксама настаяцелі і прадстаўнікі ўсіх манастыроў Польскай царквы.

Першай з дакладам выступіла Ігуменія Стэфанія, якая прадставіла тэму: «Манахі як паслядоўнікі і абаронцы святой праваслаўнай веры». Наступным свой даклад прадставіў архімандрыт Іаў з Супрасльскага манастыра на тэму: «Жыццё і дзейнасць св. Іова Пачаёўскага і св. Афанасія Брэсцкага”. Настаяцельніца манастыра у Войнаве ігумення Агнія паразважала на тэму: «Цяжкі шлях духоўнага станаўлення праваслаўнай ідэнтычнасці ў Польшчы ў ХХ стагоддзі». Апошнім выступіў святар Дыянісій Руснак, духаўнік кляштара на святой гары Грабарцы.

З падсумаваннем і заключным словам выступілі архіепіскап Бельскі Грыгорый і япіскап Супрасльскі Андрэй.