6 верасьня – Успамін цуду сьвятога Арханёла Міхала ў Калосах
У Калосах існавала даўняя хрысьціянская сьвятыня, каля якой была цудатворная крыніца. Шмат людзей — хрысьціянаў і язычнікаў — прыходзіла да яе і навярталіся да праўдзівага Бога. Разьюшаныя язычнікі задумалі зьнішчыць сьвятыню і вернага слугу Гасподняга Архіпа, які служыў пры сьвятыні. Яны паспрабавалі скіраваць паток вады, які быў непадалёку, на сьвятыню. Але зьявіўся арханёл Міхал, які разьбіў скалу, у якую і ўвайшлі воды патоку, не прынесшы ніякай шкоды сьвятыні.