Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Памілавалі 20 палітвязняў, сярод іх 11 жанчын і 9 мужчын

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Памілавалі яшчэ 20 палітвязняў Паведамляецца, што сярод іх 11 жанчын і 9 мужчын. 14 чалавек маюць хранічныя захворванні, у 10 асуджаных ёсць дзеці, адна жанчына мае 4 дзяцей. Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/117046 Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Вызваленых хлопцаў прымусілі сказаць на камеру пра падачу ў суд на праваабаронцаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Падчас апошняга “акта гуманізму” некалькіх вызваленых хлопцаў прымусілі сказаць на камеру, што яны падаюць у суд на праваабаронцаў. Цяжка нават уявіць, як людзям было агідна размаўляць з прапагандыстамі. І гэта будзе паўтарацца. Дакладна будуць яшчэ святочныя “акты гуманізму” са святочнымі прыніжэннямі. І вельмі, вельмі пацукам хочацца прыніжэнне падаць як “здраду”. Але. Падмануць ворага – гэта […]

Трох жыхароў Жодзіна змясцілі ў СІЗА па справе ініцыятывы «письмо.бeл»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Траіх жыхароў Жодзіна змясцілі ў СІЗА. Па версіі КДБ, яны маюць дачыненне да ініцыятывы «письмо.бeл» У сярэдзіне лістапада ў Жодзіне затрымалі Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і былога палітвязня Аляксандра Лыкшына. У гэты ж час прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт ініцыятывы «письмо.бeл», а таксама старонкі яе ў сацсетках. Яшчэ праз месяц КДБ прызнаў ініцыятыву «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле […]

Сябры з Еўропы віншуюць беларусаў з Калядамі і Новым годам

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Нашыя сябры з розных гарадоў Еўропы віншуюць беларусаў з Калядамі і Новым годам.  А святочны сабака чакае, калі зможа адзначыць Раство дома, у Беларусі Дзякуй за цудоўныя фотаЖыве Беларусь!

Віншаванне з Калядамі і пажаданні любові і цяпла ад Ларысы Геніюш

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Віншуем усіх, хто святкуе Каляды! Няхай сёння (і заўсёды) з вамі будзе цяпло ў сэрцы і любоў. Ларыса Геніюш – Сьвяты Вечар Ляціць сьнег на палі, над зямлёю сутоньне,У задуме бязьлістыя дрэвы стаяць,Блаславенны той дом, гдзе ўрачыста сягоньняЛя Сьвятое Вячэры зьбярэцца сям’я. Ляціць сьнег на палі, нагім дрэвам на плечы,Чэша вецер задумана косы бяроз,Цішыня на […]

24 снежня 1798 года нарадзіўся Адам Міцкевіч, аўтар «Пан Тадэвуша»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

24 снежня 1798 года нарадзіўся Адам Міцкевіч. Яго самы вядомы твор “Пан Тадэвуш” пачынаецца так: Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:Не цэнім маючы, а страцім залатое —Шкада, як і красы твае, мой родны краю.Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.

120 гадоў таму нарадзіўся паэт Алесь Дудар, якога ўспамінаюць на ноч паэтаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​120 гадоў таму нарадзіўся Алесь Дудар. Яго завчайна ўзгадваюць на ноч паэтаў, але гэта несправядліва, бо чалавек быў добры, і паэт класны (быў і ёсць, людзі паміраюць, а паэзія жыве, пакуль яе чытаюць і спяваюць). Скрыжалі1.За мастом разышліся вілаватыя сьцежкі,Разышліся дарогі…І трава пры дарозе, і дзірван на ўзьмежках,І туман крутарогі.Не прайсьці, не праехаць і назад […]

Беларусы сабралі амаль 20 000 еўра для каляднай дапамогі дзецям палітвязняў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Беларусы сабралі амаль 20.000 еўра для каляднай дапамогі дзецям палітвязняў Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі. Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем’яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), […]

Аляксандар «КУСЬ» Клачко атрымаў мэдаль «ГОНАР і ГОДНАСЬЦЬ» ад Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі

Блёк Воля #Палітыка

«Служу Беларусі!», – Аляксандар «КУСЬ» Клачко, Блёк Воля Мэдаль «ГОНАР і ГОДНАСЬЦЬ», узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі, якой узнагароджваюць за выключную адданасьць у служэньні Беларусі, быў уручаны Сьвятланай Ціханоўскай сябру «Блёка Воля» Аляксандру «КУСЮ» Клачко: «…за актыўнае прасоўваньне ў парадак дня падтрымкі дзейных і былых добраахвотнікаў, вайсковых валянтэраў, за актыўны ўдзел у парамілітарным беларускім руху […]

Каб абараніць сябе, можна казаць што заўгодна і дзе заўгодна, галоўнае — не здаваць сваіх

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ніякіх пытанняў да людзей. Каб абараніць сябе, можна (і трэба) казаць што заўгодна і дзе заўгодна. Галоўнае, каб сваіх не здавалі.