Падчас апошняга “акта гуманізму” некалькіх вызваленых хлопцаў прымусілі сказаць на камеру, што яны п…

Падчас апошняга “акта гуманізму” некалькіх вызваленых хлопцаў прымусілі сказаць на камеру, што яны падаюць у суд на праваабаронцаў. Цяжка нават уявіць, як людзям было агідна размаўляць з прапагандыстамі. І гэта будзе паўтарацца. Дакладна будуць яшчэ святочныя “акты гуманізму” са святочнымі прыніжэннямі. І вельмі, вельмі пацукам хочацца прыніжэнне падаць як “здраду”.

Але. Падмануць ворага – гэта не здрада. Казаць маньяку-вар’яту тое, што ён хоча пачуць, каб захаваць жыццё, – не здрада.

Здрада – гэта здаць сяброў. Здрада – напляваць на закон, якому абяцаў служыць. Здрада – пусціць чужую армію на тэрыторыю сваёй краіны і прадаць чужынцам суверэнітэт у абмен на дадатковы год улады. Гэтай здрады, вялікай і малой, мы бачылі дастаткова, каб пазнаваць яе і пазнаваць, дзе яе няма.

А словы на камеру – гэта толькі словы на камеру. Няхай яны ўратуюць яшчэ жыцці.

Свабоду закладнікам!
Жыве Беларусь!